![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e2/Vorarlberg_CoA.svg/langbe-tarask-640px-Vorarlberg_CoA.svg.png&w=640&q=50)
Форарльбэрг
From Wikipedia, the free encyclopedia
Форарльбэрг (ням. Vorarlberg) — фэдэральная зямля на захадзе Аўстрыі. Сталіца — Брэгенц, найбуйнейшы горад — Дорнбірн. Іншыя гарады Форарльбэргу: Гоэнэмс (Hohenems), Фэльдкірх (Feldkirch) і Блюдэнц (Bludenz).
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e2/Vorarlberg_CoA.svg/320px-Vorarlberg_CoA.svg.png)
Насельніцтва Форальбэргу — 344 тысячы чалавек. Шчыльнасьць насельніцтва — 132 чалавек на 1 кв. км. Асноўныя гарады: Брэгенц (сталіца) — 27 тысячаў жыхароў, Дорнбірн — 42 тысячы, Фэльдкірх — 29 тысячаў, Люстэнаў — 20 тысячаў, Блюдэнц — 15 тысячаў. Акрамя нямецкамоўных аўстрыйцаў пражываюць таксама югаславы, харваты, басьнійцы (усяго каля 9 тысячаў), а таксама туркі (9 тысячаў). Сярэдняя працягласьць жыцьця ў Форальбэргу: мужчыны — 75 гадоў, жанчыны — 81 год.