From Wikipedia, the free encyclopedia
Брэ́генц (па-нямецку: Bregenz) — горад на крайнім захадзе Аўстрыі, сталіца фэдэральнай зямлі Форарльбэрг, разьмешчаны на беразе Бодэнскага возера, ля падножжа Брэгенцэрвальду. Насельніцтва 29 806 жыхароў (на 1 студзеня 2018 году).
Брэгенц | |||||
ням. Bregenz | |||||
| |||||
Краіна: | Аўстрыя | ||||
Зямля: | Форарльбэрг | ||||
Кіраўнік: | Міхаэль Рыч[d] | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 427 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Тэлефонны код: | 05574 | ||||
Паштовы індэкс: | 6900 | ||||
Нумарны знак: | B | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 47°30′18″ пн. ш. 9°44′57″ у. д. | ||||
Брэгенц | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://bregenz.at |
Першае паселішча на тэрыторыі Брэгенцу ўзьнікла каля 1500 г. да н. э. Каля 500 году да н. э. сюды прыходзяць кельты: іх паселішча мае назву Брыгантыён. У 15 г. да н. э. рымляне заснавалі на гэтым месцы горад Брыгантыюм, які меў свой форум, базыліку, крытыя гандлёвыя рады. У 233 і 259/260 гадах горад быў разбураны аляманамі, якія крыху пазьней (з 470 г.) засялілі гэтыя землі. У сярэднявеччы Брэгенц меў права ладзіць штотыднёвы рынак. З 1451 г. належыць княскай сям’i Габсбургаў. У 1647 захоплены швэдамі. У 1815 годзе становіцца часткай Каралеўства Баварыі, але ў 1815 г., згодна Венскім кангрэсе, стаў часткай Аўстрыі.
Штогод у ліпені й жніўні ў Брэгенцы ладзіцца Музычны фэст (клясыка): для гэтага на возеры пабудавана спэцыяльная пляцоўка.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.