Урэчча
мястэчка ў Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Урэ́чча[2] — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Бярозаўцы. Цэнтар сельсавету Любанскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 2961 чалавек[1]. Знаходзіцца за 24 км на паўночны захад ад Любані, за 177 км ад Менску. Чыгуначная станцыя на лініі Баранавічы — Асіпавічы. Аўтамабільныя дарогі на Слуцак, Любань, Старыя Дарогі.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Урэчча (неадназначнасьць).
Хуткія факты
Урэчча лац. Urečča | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Любанскі |
Сельсавет: | Урэцкі |
Насельніцтва: | 2961 чал. (2018)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1794 |
Паштовы індэкс: | 223831 |
СААТА: | 6234836905 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°56′43″ пн. ш. 27°53′54″ у. д. |
± Урэчча Урэчча | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Закрыць
Урэчча — даўняе мястэчка гістарычнай Случчыны (частка Наваградчыны). Галоўнай мясцовай славутасьцю была шкляная мануфактура, заснаваная князямі Радзівіламі.