Сігулда
места ў Латвіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сігулда (па-латыску: Sigulda) — места ў Латвіі. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Сігулдзкага краю. Плошча 18,2 км². Насельніцтва 11 619 чалавек (2019 год). Сігулда знаходзіцца за 50 км на паўночны ўсход ад Рыгі. Знаходзіцца ў даліне ракі Гаўя. З-за радовішчаў чырвонага камню Сігулда мае мянушку «Швайцарыі ў Відзэмэ».
Хуткія факты
Сігулда | |||||
лат. Sigulda | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1207 | ||||
Краіна: | Латвія | ||||
Рэгіён: | Відзэмэ | ||||
Край: | Сігулдзкі | ||||
Плошча: | 18,2 км² | ||||
Насельніцтва (2019) | |||||
колькасьць: | 11 619 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 638,41 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +371 | ||||
Паштовы індэкс: | LV-2150 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 57°9′14″ пн. ш. 24°51′16″ у. д. | ||||
Сігулда | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://sigulda.lv/public |
Закрыць
У Сігулдзе кожнае лета праходзіць фэстываль опэры пад адкрытым небам. Фэстываль гораду адзначаецца ў траўні падчас квіценьня вішні. Паміж замкамі Сігулды і Турайды разьмешчаная пячора Гутманя. Гэта самая вялікая пячора ў Прыбалтыцы: вышыня складае 10 м, глыбіня — 19 м, шырыня — 12 м. У пячоры цячэ цалебны ручай.