беларускі матэматык, выкладчык From Wikipedia, the free encyclopedia
Сярге́й Уладзі́меравіч Абламе́йка (1956; Вярэнаў, Гарадзенская вобласьць, цяпер Беларусь) — беларускі матэматык, акадэмік Акадэміі навук Беларусі (2009), чалец-карэспандэнт Акадэміі навук Беларусі (2004), доктар тэхнічных навук (1990), прафэсар (1992), акадэмік міжнароднай Акадэміі навук інфармацыі, інфармацыйных працэсаў і тэхналёгіі (1995), акадэмік Беларускай інжэнэрнай акадэміі (1995), рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (з 2008 па 2017).
Сяргей Уладзімеравіч Абламейка | |
Дата нараджэньня | 24 верасьня 1956 (68 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Вярэнаў, Гарадзенская вобласьць, Беларуская ССР, СССР |
Месца вучобы | Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1978) |
Занятак | матэматык, прафэсар унівэрсытэту, спэцыяліст у галіне інфарматыкі |
Навуковая сфэра | Інфарматыка |
Месца працы | Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт |
Вядомы як | Распрацоўнік кампутарнага распазнаньня выяваў(en) (1998) |
Сябра ў | Каралеўская акадэмія эканамічных і фінансавых навук[d][1] і Эўрапейская акадэмія[2] |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук[d] |
Навуковы кіраўнік | Алег Семянкоў |
Вучні | Аляксандар Тузікаў(ru), Валер Старавойтаў(ru) |
Узнагароды | Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (2002), прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1998, 2007)[3] |
Сайт | bsu.by/be/main.aspx?guid=235901 |
21 кастрычніка 2011 г. стаў 1-ым беларускім сябрам Эўрапейскай акадэміі (Лёндан, Ангельшчына)[4].
Сяргей Абламейка зьяўляецца вядомым навукоўцам у галінах інфарматыкі, апрацоўкі графічнай інфармацыі і распазнаваньня выяваў. Пад яго кіраўніцтвам і непасрэдным удзеле распрацаваныя тэорыя, мэтады і альгарытмы апрацоўкі і распазнаваньня графічнай інфармацыі. Ім распрацаваныя прынцыпы пабудовы і мэтадалёгія стварэньня аўтаматызаваных сыстэмаў апрацоўкі графічнай інфармацыі. Пад яго кіраўніцтвам быў створаны шэраг пэўных аўтаматызаваных сыстэмаў і праграмных комплексаў апрацоўкі графічнай інфармацыі з прымяненьнем у картаграфіі, дасьледваньні зямной паверхні, мэдыцыне, машынабудаўніцтве і прыладапабудове. Дадзеныя сыстэмы ўкаранёныя і працуюць на шматлікіх прадпрыемствах, як цывільных, так і прадпрыемствах Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь. Пад яго кіраўніцтвам абаронена 9 кандыдацкіх і 2 доктарскія дысэртацыі.
Прымае актыўны ўдзел у міжнародных навуковых канфэрэнцыях. Зьяўляецца галоўным рэдактарам часопіса «Весці НАН Беларусі, серыя фізіка-матэматычных навук» і журнала «Інфарматыка», чальцом рэдакцыйных калегій міжнародных часопісаў «Pattern Recognition», «Pattern Recognition Letters», «Machine Graphics and Vision», «Pattern Recognition and Image Analysis», «Вестник компьютерных и информационных технологий», якія выдаюцца ў Эўропе, ЗША, Расеі, а таксама беларускіх часопісаў «Даклады НАН Беларусі» і «Навука і інавацыі». У 1998 за вялікі ўклад у разьвіцьцё тэорыі апрацоўкі графічнай інфармацыі С. У. Абламейка першым з навукоўцаў дзяржаваў СНД абраны галоўным чальцом Міжнароднай асацыяцыі па распазнаваньні выяваў (IAPR). У 2004 годзе абраны віцэ-прэзыдэнтам, а ў 2006 — першым віцэ-прэзыдэнтам IAPR. У 1995 абраны галоўным чальцом Брытанскага інстытуту інжэнэраў па электратэхніцы (IEE), старэйшым чальцом Амэрыканскага інстытуту інжэнэраў па электратэхніцы і электроніцы (IEEЕ), у 2001 абраны інжэнэрам па Хартыі Інжэнэрнай Радай Эўропы.
Аўтар больш за 350 навуковых прац, у тым ліку 11 манаграфіяў. Больш за 180 прац апублікавана на ангельскай мове ў міжнародных журналах і працах міжнародных канфэрэнцыяў.
Асноўныя навуковыя працы:
Папярэднік Васіль Стражаў |
Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту з 2008 году |
Наступнік — |
Пасьля хвалі рэпрэсій супраць апазыцыі ў сувязі з прэзыдэнцкімі выбарамі 2010 году, Сяргей Абламейка, тагачасны рэктар БДУ, быў уключаны ў Чорны сьпіс ЭЗ. Яму быў забаронены ўезд у краіны Эўрапейскага Зьвязу, ягоныя актывы на тэрыторыі ЭЗ павінны былі быць замарожаныя.
У сваім рашэньні ЭЗ адзначыў, што Абламейка
нясе адказнасьць за выключэньне некалькіх студэнтаў з Унівэрсытэту за тое, што яны ўдзельнічалі ў дэманстрацыях 19 сьнежня 2010 г. і ў іншых мірных дэманстрацыях у 2011 г.[5] | ||
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.