From Wikipedia, the free encyclopedia
Сэкс ці любошчы[1] (лац. sexus — «пол») — дзейнасьць чалавека або йншай жывой істоты з мэтай атрымаць сукупнасьць псыхічных і фізыялягічных рэакцыяў, перажываньняў і ўчынкаў, зьвязаных з выяўленьнем і задавальненьнем палавой цягі або жаданьня працягнуць род. Упершыню значэньне слова «сэкс» у сэнсе каітус зарэгістравана ў 1929 годзе.
Сэкс можа быць сродкам:
У шэрагу выпадкаў сэкс можа быць змушаным (згвалтаваньне), а таксама зьяўляцца спосабам перадачы вэнэрычных хваробаў.
У любым грамадзтве сэкс і выяўленьні сэксуальных паводзінаў людзей зьяўляецца прадметам сацыяльных, ідэалягічных і крымінальных абмежаваньняў. Як правіла, чым аўтарытарней грамадзтва, тым гэтыя абмежаваньні мацней. Напрыклад, у СССР і нацысцкай Нямеччыне мужчынская гомасэксуальнасьць была крымінальным злачынствам. Таксама, у шматлікіх краінах (як ісламскіх, так і хрысьціянскіх) шлюбная нявернасьць таксама прызнаецца злачынствам, за якое можа быць прызначаная альбо матэрыяльная, альбо крымінальная адказнасьць, да сьмяротнага пакараньня.
Упершыню падрабязнае апісаньне як сэксуальных пазыцыяў, так і мастацтва каханьня зьявілася, відаць, у Індыі — «Кама Сутра» і «Ананга Рангу». У XX ст. было выпушчана шэраг папулярных кніг, прысьвечаных тэхніцы сэксу.
Сярэдні ўзрост пачатку плоцевых зносінаў у Беларусі складае 14 гадоў[2]. Больш за палову зачацьцяў у няпоўнагадовых адбываецца ў нецьвярозым стане[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.