From Wikipedia, the free encyclopedia
Сьпіска Нова Вэс, або Сьпіская Новая Вёска (па-славацку: Spišská Nová Ves, па-нямецку: Zipser Neudorf, па-вугорску: Igló) — горад ва ўсходняй Славаччыне на рацэ Горнад ля падножжа Высокіх Татраў. Насельніцтва каля 39 тыс. чалавек.
Сьпіска Нова Вэс | |||||
славац. Spišská Nová Ves | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1268 | ||||
Краіна: | Славаччына | ||||
Край: | Кошыцкі | ||||
Раён: | Сьпіска Нова Вэс | ||||
Прэзыдэнт места: | Ján Volný[d] | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 506 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | |||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 053 | ||||
Паштовы індэкс: | 052 01 | ||||
Нумарны знак: | SN | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 48°57′0″ пн. ш. 20°34′0″ у. д. | ||||
Сьпіска Нова Вэс | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.spisskanovaves.eu |
У XII ст. на месцы Сьпіскай Новай Вэсі зьяўляецца славянскае паселішча Іглаў. У XIII ст. непадалёк засноўваюць сваё паселішча нямецкія каляністы і называюць яго Найдорф, неўзабаве славянскі Іглаў і нямецкі Нойдорф злучаюцца ў адзін горад. Горад хутка разьвіваецца, тут здабываецца медзь і вядзецца гандаль — сьпіскі гарадзкі кірмаш быў на той час найвялікшым у Славаччыне.
У 1412 годзе ў шэрагу з астатнімі сьпіскімі гарадамі Сьпіска Нова Вэс была адданая ў якасьці задатка за каралеўскую пазыку Польшчы, дзе яна знаходзілася да 1772 году. У 1778 Сьпіск Нова Вэс становіцца сталіцай «16 сьпіскіх гарадоў». У 1870 годзе тут пракладваецца чыгунка, а ў 1894 будуецца электрастанцыя.
Зараз Сьпіска Нова Вэс — папулярны турыстычны маршрут.
Паводле перапісу 2001 году горад налічваў 39 193 жыхароў: славакі (94,21%), цыгане (1,93%), чэхі (0,51%)[2]. Рэлігійны склад насельніцтва склаў: рыма-каталіцтва (69,81%), без рэлігійнай прыналежнасьці (16,95%), лютэранства (3,17%), грэка-каталіцтва (3,05%)[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.