From Wikipedia, the free encyclopedia
Старое Места — гістарычная мясцовасьць у цэнтры Менску, якая ўлучае Траецкае і Ракаўскае прадмесьці, Замчышча і Татарскую Слабаду. Пачатковая тэрыторыя Старога Места абмяжоўвалася земляным валам.
Галоўнай вуліцай у замку, а потым на Замчышчы на працягу ўсяго пэрыяду яго існаваньня да сярэдзіны XX стагодзьдзя была вуліца Замкавая. Яе траса была найстаражытнейшай з усіх вуліцаў Менску. Яна перасякала Замчышча дыяганальлю з усходу на захад і ўжо ў першай палове XVI стагодзьдзя была забрукаванай. Пазьней вуліца прадаўжалася й за валам да скрыжаваньня зь Вялікай Татарскай. З паўднёвага захаду Замчышча агінала вуліца Завальная; з паўночнага захаду — Завальны завулак.
У XVI—XVIII стагодзьдзях старую частку Менску абмяжоўваў земляны вал, і местам лічылася толькі тэрыторыя ў ягонай сярэдзіне. Але межы абарончага вала да гэтага часу можна прасачыць у пляне места. Вал пачынаўся на поўнач ад Замчышча, праходзіў на захад ад Ракаўскага завулка[lower-alpha 1], потым да вуліцы Юраўска-Завальнай, далей уніз Раманаўскай Слабадой, перасякаў Нямігу, потым ішоў на захад ад Пішчалаўскага замку і далей верхняй часткай вуліцы Трубнай[lower-alpha 2] на вуліцу Лошыцкую[lower-alpha 3] да вуліцы Магазыннай[lower-alpha 4], уздоўж яе ў Мескі сад[lower-alpha 5].
У першай палове XIX ст. вал выпраставалі, ягоныя рэшткі можна заўважыць на гістарычнай Магазыннай вуліцы. На месцы вала высадзілі ліпы і таполі. Да 1965 року паўтаравяковыя ліпы ўпрыгожвалі месцамі Юраўска-Завальную і Трубную вуліцы, але іх зьнішчылі пры рэканструкцыі места. Таполі, высаджаныя адначасна зь ліпамі на вуліцы Лошыцкай, сьпілавалі ў 1948 року.
Зь землянымі валамі маюць зьвязак такія менскія вулічныя тапонімы, як Завальная — «за валам», Загародняя[lower-alpha 6] — «за горадам», Гарадзкі Вал.
Афіцыйная назва | Гістарычная назва | Былыя назвы |
Замкавая вуліца | Замкавая вуліца | |
Віцебская вуліца | Новаракаўская вуліца[1] Няміска-Ракаўская вуліца Няміскі завулак | |
Вызваленьня вуліца | Уваскрасенская вуліца Татарская вуліца Уваскрасенскі завулак Вялікая Татарская вуліца | |
Кальварыйская вуліца | Кальварыйская вуліца Кальварыйска-Ракаўская вуліца Кальварыйскі тракт | |
Максіма Танка вуліца | Новая вуліца[1] Навакрасная вуліца | Танкавая вуліца (1928—1998) |
Мельнікайце вуліца | Высокая вуліца[1] Глухоўская вуліца (частка) Людамонцкі завулак (частка) Глухая вуліца Татарская Глухая вуліца Ратамская вуліца (да 1976) | |
Няміга вуліца | Няміга вуліца Няміская вуліца Няміска-Школьная вуліца (частка) Няміска-Раманаўская вуліца (частка) | Кацярынінская вуліца (частка, 1866—1926) Кастуся Каліноўскага вуліца (частка, 1926—1940-я) |
Ракаўская вуліца | Ракаўская вуліца Юраўская вуліца (частка) Новафранцішканская вуліца (частка) | Астроўскага вуліца (1937—1993) |
Шпалерная вуліца | Уваскрасенская вуліца Уваскрасенскі завулак | Вызваленьня вуліца |
Юбілейны пляц | Юбілейны пляц | 25 кастрычніка плошча |
Юраўска-Завальная вуліца | Юраўска-Завальная вуліца Завальная вуліца | |
Не існуе | Няміска-Ракаўская вуліца |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.