Стамбул
самы вялікі горад Турэччыны / From Wikipedia, the free encyclopedia
Стамбу́л (па-турэцку: İstanbul) — найвялікшае места Турэччыны. Старажытная назва — Бізантыён (па-грэцку: Βυζάντιον), потым Канстантынопаль (па-грэцку: Κωνσταντινούπολις) з 324 да 1930 году. 18 сакавіка 1930 году назва гораду была афіцыйна зьмененая на Стамбул. Першапачаткова места было заснаванае ў 660 годзе да н. э. як грэцкая калёнія на эўрапейскай частцы пратокі Басфору, але потым, у 330 годзе н. э. стала сталіцаю Усходняй Рымскай імпэрыі.
Стамбул | |
турэц. İstanbul | |
Першыя згадкі: | 667 да н. э. |
Краіна: | Турэччына |
Акруга: | Істамбул |
Мэр: | Экрэм Імамоглу[d][1] |
Плошча: | 1539 км² |
Насельніцтва (2018) | |
колькасьць: | 15 067 724 чал. |
шчыльнасьць: | 9790,59 чал./км² |
Часавы пас: | UTC+2 |
летні час: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +90 212, 216 |
Паштовыя індэксы: | 34010—34850, 80000—81800 |
Нумарны знак: | 34 |
Геаграфічныя каардынаты: | 41°0′36″ пн. ш. 28°57′37″ у. д. |
Стамбул | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
http://www.ibb.istanbul/, https://www.ibb.istanbul/en |
Места знаходзіцца на ўзьбярэжжы Чорнага і Мармуровага мора.
Стамбул ёсьць адным з самых вялікіх местаў сьвету, гэта самая вялікая агламэрацыя ў Эўропе. Ёсьць сталіцай правінцыі Істамбул. Места ёсьць прамысловаю сталіцаю Турэччыны, тут вытвараецца ¼ прамысловай прадукцыі краіны. Адначасова гэта і фінансавая сталіца, тут месьцяцца штаб-кватэры некалькіх дзясяткаў банкаў і біржа каштоўных папераў. Стамбул гэта і вялікі транспартны вузел: тут знаходзіцца самы вялікі гандлёвы порт Турэччыны, два міжнародныя аэрапорты, праз горад праходзіць транскантынэнтальная чыгунка.
У месьце налічваецца 5 унівэрсытэтаў, самы стары зь якіх, Стамбульскі ўнівэрсытэт, быў заснаваны ў 1453 годзе.
Пратока Басфор, якая аддзяляе Эўропу ад Азіі адначасова дзеліць і Стамбул на дзьве часткі, што робіць Стамбул адзіным у сьвеце местам, які зьмешчаны на двух кантынэнтах. Два вялікія масты злучаюць эўрапейскую і азіяцкую часткі места (Басфорскі мост, які быў пабудаваны ў 1973 годзе, даўжынёю 1074 мэтры і мост Мэгмэта, які быў пабудаваны ў 1988 годзе, даўжынёй 1090 мэтраў). Затока Залаты Рог дзеліць эўрапейскую частку гораду на паўднёвую частку Стары Стамбул і паўночную Бэюглу.
Стамбул ёсьць сядзібаю праваслаўных Канстантынопальскіх патрыярхаў.
У Стамбуле ў 1855 годзе памёр Адам Міцкевіч.