Серабранскія Млыны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Серабранскія Млыны, Серабранка — гістарычная мясцовасьць Менску, разьмешчаная ў паўднёвай частцы места, паміж рэйкамі Лібаўска-Роменскай чыгункі і ракой Сьвіслаччу, абапал Ігуменскага гасьцінца.
На захад ад Серабранскіх млыноў пачынаюцца Сенажаны, на паўночны захад — Уборкі, на поўнач — Араны, на паўночны ўсход — Тры Карчмы, на паўднёвы ўсход — Сакалянка, на поўдзень — Козыраўскае прадмесьце[1][2].