Сенажаны
прадмесьце Менску / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сянжаны, Сенажанскае прадмесьце — гістарычная мясцовасьць Менску, разьмешчаная ў паўднёва-заходняй частцы места, на захад ад Ігуменскага шляху і рэйкаў Лібаўска-Роменскай чыгункі.
На паўднёвы захад ад Сенажанаў пачынаецца Лошыца, на паўночны захад — Добрыя Мысьлі, на поўнач — Уборкі, на паўночны ўсход — Серабранскія Млыны, на паўднёвы ўсход — Козырава[1][2].