![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/77/Riga_1940_Soviet_Army.jpg/640px-Riga_1940_Soviet_Army.jpg&w=640&q=50)
Савецкая акупацыя Латвіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Саве́цкая акупа́цыя Ла́твіі — паняцьце ў гістарыяграфіі[1][2][3], які выкарыстоўваецца Эўрапейскім судом па правох чалавека, урадам Латвійскае Рэспублікі[4], Дзяржаўным дэпартамэнтам ЗША[5] і органамі ўлады Эўрапейскага Зьвязу[6][7][8] для пазначэньня акупацыі міжваеннае Латвіі Савецкім Саюзам, якая адбылася паводле ўмоваў пакту Молатава-Рыбэнтропа, падпісанага між СССР і нацысцкай Нямеччынай у 1939 годзе.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/77/Riga_1940_Soviet_Army.jpg/640px-Riga_1940_Soviet_Army.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/53/Second_world_war_europe_1940_map_de.png/640px-Second_world_war_europe_1940_map_de.png)
Па нападзе нацысцкае Нямеччыны на Польшчу ў верасьні 1939 году й, такім чынам, пасьля пачатку Другое сусьветнае вайны, Латвія паводле ўмоваў пакту Молатава-Рыбэнтропа ды ягонага сакрэтнага дадатковага пратаколу (жнівень 1939) трапіла ў сфэру ўплыву Савецкага Саюзу.
Падчас палітыкі Перабудовы ў 1989 року савецкае кіраўніцтва выступіла з асуджэньнем гэтага сакрэтнага пратаколу, які стаўся прычынаю акупацыі краінаў Балтыі, у тым ліку й Латвіі[9]. У той час, як Расея да распаду СССР прызнала яго палітыку адным з чыньнікаў страты незалежнасьці Летувы, тое ж самае не было ажыцьцяўлена датычна Латвіі ды Эстоніі, з гэтае прычыны кіраўніцтва Савецкага Саюзу не прызнавала акупацыі гэтых краінаў да самога развалу СССР.
У ліпені 1989 року ў Латвіі актывізаваліся рухі ды працэсы, мэтамі якіх абвяшчалася патрабаваньне аднаўленьня незалежнасьці краіны. Пасьля аднаўленьня сувэрэнітэту краіны ў 1991 годзе, 22 жніўня 1996 року парлямэнт Латвіі прыняў дэклярацыю, згодна зь якою акупацыя Латвіі Савецкім Саюзам кваліфікавалася як «акупацыя» ды «незаконная інкарпарацыя»[10].