Рэспубліка Карэя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэспу́бліка Карэ́я (па-карэйску: 대한민국, 大韓民國, Тэханмінгук) — дзяржава ў паўднёвай частцы Карэйскага паўвострава. Назва «Карэя» паходзіць ад Карэ, дынастыі, якая панавала паўвостравам ў сярэднія вякі. Суседзямі Паўднёвай Карэі зьяўляюцца Кітай на захадзе, Японія на ўсходзе, Паўночная Карэя на поўначы. Паўднёвая Карэя знаходзіцца на поўначы ўмеранага пояса ў пераважна горнай мясцовасьці. Яна ахоплівае агульную плошчу 99 313 км²[1], з насельніцтвам 50 мільёнаў. Сталіцай і найбуйнейшым горадам зьяўляецца Сэул, з насельніцтвам у амаль 10 мільёнаў чалавек.
Рэспубліка Карэя 대한민국 大韓民國 | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: 널리 인간 세계를 이롭게 하라 («Прыносіць карысьць чалавецтву») | |||||
Дзяржаўны гімн: «Aegukga» | |||||
Афіцыйная мова | Карэйская мова | ||||
Сталіца | Сэул | ||||
Найбуйнейшы горад | Сэул | ||||
Форма кіраваньня Прэзыдэнт Прэм’ер-міністар |
Юн Сок Ёль Хан Док Су | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
109 месца ў сьвеце 99 313 км² 0,3 | ||||
Насельніцтва • агульнае (2012) • шчыльнасьць |
25 месца ў сьвеце 50 004 441 491/км² | ||||
СУП • агульны (2013) • на душу насельніцтва |
12 месца ў сьвеце $1,687 трлн $33 580 | ||||
Валюта | Паўднёвакарэйская вона (KRW) | ||||
Незалежнасьць — ад Японіі |
1 сакавіка 1919 | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .kr | ||||
Тэлефонны код | +82 |
Археалягічныя знаходкі паказваюць, што Карэйскі паўвостраў быў заселены чалавекам у пэрыяд раньняга палеаліту[2][3]. Карэйская гісторыя пачынаецца з заснаваньня ў 2333 годзе да н. э. каралеўства Качасон легендарным кіраўніком Тан-гунам. Пасьля аб’яднаньня трох каралеўстваў Карэі ў 668 годзе н. э. у адну краіну Сылу, Карэя кіравалася дынастыямі Карэ й Часонам, пакуль у 1910 годзе Карэйская імпэрыя не была скасавана й анэксавана Японіяй. Пасьля вызваленьня й акупацыі савецкімі й амэрыканскімі войскамі ў канцы Другой сусьветнай вайны, краіна была падзелена на Паўночную і Паўднёвую Карэю. Апошняя была створана ў 1948 годзе як дэмакратычная краіна, нягледзячы на палітычную нестабільнасьць у часы ваеннага рэжыму й ваеннага становішча, пакуль не была створана Шостая рэспубліка ў 1987 годзе.
Пасьля ўварваньня ў Паўднёвую Карэю войскаў з поўначы 25 чэрвеня 1950 году ў выніку вайны паміж двума Карэямі было складзена пагадненьня аб замірэньні, якое аднак так і не было падпісана. Мяжа паміж дзьвюма краінамі зьяўляецца найбольш моцна ўмацаванай у сьвеце[4]. Пасьля вайны эканоміка паўднёвай Карэі значна вырасла й краіна ператварылася ў буйны эканомічны цэнтар ня толькі Ўсходняй Азіі, але й сьвету[5].
Паўднёвая Карэя зьяўляецца прэзыдэнцкай рэспублікай, якая складаецца з шаснаццаці адміністрацыйных адзінак, і разьвітай краінай зь вельмі высокім узроўнем жыцьця. Гэта чацьвёртая паводле велічыні эканоміка ў Азіі й 15-я паводле намінальнага СУП, ці 12-я, паводле парытэту пакупніцкай здольнасьці, найбуйнейшая эканоміка ў сьвеце[6]. Эканоміка базуецца на экспартна-арыентаванай вытворчасьцю электронікі, аўтамабілебудаваньня, караблебудаўніцтва, машыныбудаваньня, вырабаў нафтапрадуктаў і робататэхнікі. Паўднёвая Карэя зьяўляецца чальцом ААН, СГА, АЭСіР. Краіна таксама зьяўляецца адным з заснавальнікаў арганізацыі АТЭС і саміту Ўсходняй Азіі.