Рыга
Сталіца Латвіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ры́ґа, Ры́га (па-латыску: Rīga) — сталіца Латвіі. Насельніцтва ў 2016 годзе — 698 529 жыхароў, разам зь Юрмалаю ўтварае найбуйнейшую аґлямэрацыю ў Балтыі з насельніцтвам у амаль 1 мільён жыхароў. Рыґа ляжыць на Дзьвіне, недалёка ад Рыскага заліву. Колькасьць насельніцтва пасьля атрыманьня Латвіяй незалежнасьці ў 1991 годзе значна скарацілася.
Quick Facts
Рыга | |||||
лат. Rīga | |||||
Старая Рыга | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1198 | ||||
Горад з: | 1201 | ||||
Краіна: | Латвія | ||||
Мэр: | Мартыньш Стакіс | ||||
Плошча: | 304,05 км² [1] | ||||
Вышыня: | 7 м н. у. м. | ||||
Унутраны падзел: | 6 раёнаў | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 698 529 чал. (2016)[2] | ||||
шчыльнасьць: | 2297,41 чал./км² (2016) | ||||
этнічны склад: | латышы — 42,39% расейцы — 40,88% беларусы — 4,17% украінцы — 3,84% палякі — 1,98% іншыя — 3,47% ня вызначана — 2,22% | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +371 | ||||
Паштовы індэкс: | LV-1000 | ||||
Код ATVK: | 0010000 | ||||
Нумарны знак: | LV | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 56°56′51″ пн. ш. 24°6′25″ у. д. | ||||
Рыга | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
www.riga.lv |
Close
Рыґа ёсьць палітычным, эканамічным і культурным цэнтрам краіны. Стары ганзейскі горад знакаміты помнікамі архітэктуры ў добра захаваўшымся Старым месьце, уключаным ў Сьпіс Сусьветнае спадчыны ЮНЭСКО. У 2016 годзе Рыга атрымала ганаровы тытул Эўрапейскага гораду Рэфармацыі.