From Wikipedia, the free encyclopedia
Рапсавы алей — паўвысыхальны, вадкі тлусты алей з насеньня рапсу.
Атрымліваецца шляхам прасаваньня або экстрагаваньня арганічным рашчынальнікам. Мае адценьне ад сьветла-жоўтага да цёмна-рудога. Пры тэмпэратуры +15°C шчыльнасьць 914 кг/м³. Тэмпэратура застываньня ад -4 °C да -10 °C. Выкарыстоўваецца ў якасьці сыравіны ў вытворчасьці алкіднай смалы, мыла і пакоста, тлушчавальніка скуры і складніка змазачных матэрыялаў. У рафінаваным выглядзе служыць сыравінай для атрыманьня маргарыну[1]. Тэмпэратура дымленьня, пры якой утвараюцца ракатворныя рэчывы, складае +200 °C — +210 °C[2].
Тлустая кісьля | Абазначэньне | Масавая дзель (%) | ||
---|---|---|---|---|
<5% эрукавы | >5% эрукавы | |||
Тэтрадэканавая (мірыстынавая) | С14:0 | да 0,3 | — | |
Гексадэканавая (пальмітынавая) | С16:0 | 2,5—6,5 | 1—6,5 | |
Гексадэцэнавая (пальміталеінавая) | С16:1 | да 0,6 | да 2,5 | |
Октадэканавая (стэарынавая) | С18:0 | 0,8—2,5 | да 2,5 | |
Октадэцэнавая (алеінавая) | С18:1 | 50—65 | 7,5—60 | |
Октадэкадыенавая (лінолевая) | С18:2 | 15—25 | 11—23 | |
Октадэкатрыенавая (ліналенавая) | С18:3 | 7—15 | 5—12,5 | |
Эйказанавая (арахінавая) | С20:0 | 0,1—2,5 | да 3 | |
Эйказенавая (гондаінавая) | С20:1 | 0,1—4 | 3,5—6 | |
Эйказадыенавая | С20:2 | да 1 | 0,5—1 | |
Доказанавая (бегенавая) | С22:0 | да 1 | 0,6—2,5 | |
Доказенавая (эрукавая) | С22:1 | да 5 | 5—60 | |
Доказадыенавая | С22:2 | 0,5 | 0,6—2,5 | |
Тэтраказанавая (лігнацэрынавая) | С24:0 | да 0,2 | да 2 | |
Тэтраказенавая (селахолевая) | С24:1 | да 0,5 | да 3,5 |
Рафінаваныя дэзадараваныя віды, прызначаныя для харчаваньня, маюць празрыстае сьветла-жоўтае адценьне. Іншыя маюць цямнейшы жоўты колер зь зеленаватым адценьнем. Тэрмін прыдатнасьці харчовых відаў рапсавага алею ў пляшках складае 3 месяцы зь дня разьліву, у бочках — 2 месяцы; нерафінаванага алею — 1 год; тэхнічных відаў рафінаванага алею — 1 месяц[3].
Від: | Рафінаваны дэзадараваны «Прэміюм» | Рафінаваны дэзадараваны | Рафінаваны дэзадараваны з дадаткамі | Рафінаваны недэзадараваны | Нерафінаваны 1-га гатунку | Нерафінаваны 2-га гатунку | Нерафінаваны тэхнічны | Рафінаваны тэхнічны |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Каляровы лік (мг ёду, ня больш за) | 12 | 12 | 12 | 30 | 80 | 95 | Не нармуецца | Не нармуецца |
Кіслотны лік (мг гідраксыду калю/г, ня больш за) | 0,3 | 0,6 | 4 | 0,4 | 4 | 6 | Не нармуецца | 2,5 |
Перакісны лік (Ммоль актыўнага тлену/кг, ня больш за) | 2 | 10 | 10 | 10 | 10 | 10 | Не нармуецца | Не нармуецца |
Анізідынавы лік (ня больш за) | 3 | Не нармуецца | Не нармуецца | Не нармуецца | Не нармуецца | Не нармуецца | Не нармуецца | Не нармуецца |
Масавая дзель вільгаці і лятучых рэчываў (%, ня больш за) | 0,15 | 0,15 | 0,15 | 0,15 | 0,25 | 0,25 | 0,25 | 0,15 |
Масавая дзель нетлушчавых прымешкаў (%, ня больш за) | Адсутнасьць | Адсутнасьць | Адсутнасьць | Адсутнасьць | 0,15 | 0,2 | 0,2 | Адсутнасьць |
Масавая дзель эрукавай кісьлі да сумы тлустых кісьляў (%, ня больш за) | 2 | 3 | 3 | 3 | 3 | 3 | Не нармуецца | Не нармуецца |
Мыла (якасная проба) | Адсутнасьць | Адсутнасьць | Адсутнасьць | Адсутнасьць | Не нармуецца | Не нармуецца | Не нармуецца | Адсутнасьць |
Тэмпэратура ўспышкі экстракцыйнага алею (°C, не ніжэй за) | — | — | — | — | +230 | +230 | +230 | — |
Масавая дзель фосфаразьмяшчальных рэчываў у пераліку на стэараолеоолецытын (%, ня больш за) | 0,05 | 0,05 | 0,05 | 0,05 | 2 | 2 | 2 | 0,13 |
Ёдны лік (г J2/100 г) | 112—118 | 112—118 | 112—118 | 108—118 | 108—118 | 108—118 | 94—106 | 94—110 |
Масавая дзель неабмыльвальных рэчываў (%, ня больш за) | 1,2 | 1,2 | 1,2 | 1,2 | 1,5 | 1,5 | 1,5 | 1,2 |
Лік абмыльваньня (мг гідраксыду калю/г) | 180—200 | 180—200 | 179—200 | 179—200 | 165—200 | 165—200 | 165—180 | 179—200 |
Масавая дзель серы (мг/кг, ня больш за) | 2 | 2 | 2 | 15 | 30 | 30 | 50 | 35 |
Першапачаткова рапс вырошчаўся ў якасьці тэхнічнай расьліны з высокім утрыманьнем эрукавай кісьлі (да 60%), атрутнай для сэрца. Пазьней вывелі харчовы гатунак рапсу з утрыманьнем эрукавай кісьлі менш за 5%, што прывяло да забароны на вырошчваньне тэхнічнага рапсу. У 2008 г. рапсавы алей стаўся найбольш пашыраным відам алею для гатаваньня ежы, пераважна для смажаньня, і 3-м найбольш спажываным алеем у сьвеце (18,24 млн тонаў). У 2011 г. у некаторых краінах Заходняй Эўропы рапсавы алей склаў да 90% агульнага спажываньня алею. У Ізраілі рапсавы алей складаў каля 70% раздробнага гандлю бутэляваным алеем[2]. У 2012 г. у Нямеччыне на рапсавы алей прыпала 80% гандлю бутэляваным алеем, хоць у 1972 г. спажываўся выключна сланечнікавы алей[4]. У 2015 г. вытворчасьць рапсавага алею склала каля 14% сусьветнай вытворчасьці алею[5].
Рапс зьяўляецца адной з 2 алейных расьлінаў, якія добра высьпяваюць у Беларусі. У 2004 г. у Скідзелі (Гарадзенскі раён) заснавалі ЗАТ «ГародняБіяпрадукт», дзе ўпершыню ў краіне сталі ажыцьцяўляць ачыстку рапсавага алею спосабам фізычнага рафінаваньня без прымяненьня хімічных рэагентаў. 5 сьнежня 2008 г. Савет міністраў Рэспублікі Беларусь зацьвердзіў Пастанову № 1882, якой дазволіў прадаваць рапсавы алей за мяжу абыход Беларускай унівэрсальнай таварнай біржы[6]. У выніку ў 2009 г. яго экспарт у Эўразьвяз (найбольш у Латвію і Летуву) вырас да 50 тыс. тонаў. Зь верасьня 2010 г. дзяржаўны канцэрн «Белдзяржхарчпрам» перанакіраваў збыт на перапрацоўку рапсавага алею ў біяпаліва для сельскагаспадарчай тэхнікі ў Беларусі[7]. У 2011 г. у Беларусі вырабілі каля 24 тыс. тонаў рапсавага бутэляванага алею, што склала 30% ад 80 тыс. тонаў агульнага спажываньня алею ў краіне[2]. У 2012 г. Глыбоцкі камбікормавы завод (Віцебская вобласьць) перапрацаваў звыш 20 тыс. тонаў насеньня рапсу, што дазволіла стаць адным з найбольшых вытворцаў рапсавага алею ў Беларусі (6000 тонаў алею). У 2013 г. з адной тоны насеньня рапсу выходзіла 30% рапсавага алею і 70% жмыху[8].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.