Рандэль (паэзія)
паэтычная форма / From Wikipedia, the free encyclopedia
Рандэ́ль (па-француску: rondel, ад rond — круглы) — адна з так званых цьвёрдых формаў лірычнай паэзіі. Зьявіўся ў Францыі ў XIV стагодзьдзі.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Рандэль.
Складаецца з 13 радкоў, мае наступную структуру: парадак рыфмаў — A-B-b-a a-b-A-B a-b-b-a-A, дзе вялікімі літарамі вызначаны супадаючыя радкі. Вылучаецца таксама падвоены рандэль, які складаецца з 16 радкоў з рыфмоўкай A-B-B-A a-b-A-B a-b-b-a A-B-B-A.
Узьнік гэты верш у старафранцускай паэзіі, затым перайшоў у ангельскую і іншыя эўрапейскія літаратуры. У канцы XIX — пачатку XX ст. рандэль даволі часта выкарыстоўвалі сымбалісты. У беларускую літаратуру рандэль увёў Максім Багдановіч. Прыкладам можа быць яго верш «На могілках» (1913):
- Амур і сумны і прыгожы
- Стаіць з павязкай на вачах
- Ля склепу. Часам лёгкі пах
- Сюды даносіцца ад рожы.
- Паўсюль крыжы, вянкі... Чаго жа
- Тут, дзе магілы, сьцень і прах,
- Амур і сумны і прыгожы
- Стаіць з павязкай на вачах?
- І ціха думаў я: быць можа,
- Любоў, палёгшы у трунах,
- Перамагла і сьмерці жах!
- Спачніце ж! Вечна на старожы
- Амур і сумны і прыгожы.