Ральф Гю́тэр (па-нямецку: Ralf Hütter, нар. 20 жніўня 1946 году ў Крэфэльдзе, Нямеччына) — нямецкі музы́ка й кампазытар, адзін з заснавальнікаў гурта Kraftwerk.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Ральф Гютэр
Thumb
Ральф Гютэр у 1976 г.
Дата нараджэньня 20 жніўня 1946(1946-08-20)[1] (78 гадоў)
Месца нараджэньня
Грамадзянства Нямеччына
Месца вучобы
Прафэсія музыка, кампазытар
Навуковая сфэра музыка[3], сьпеў[3] і гра на клявішных інструмэнтах[d][3]
Сябра ў Kraftwerk і Organisation[d]
Жанры электронная музыка, электра-поп, краўт-рок
Інструмэнты сынтэзатар[4], голас[d][4], музычная клявіятура[d][4] і электронны музычны інструмэнт[d][4]
Гурты Kraftwerk
Лэйблы Kling Klang Schallplatten[d]
Сайт kraftwerk.com
Закрыць

Біяграфія

Ральф Гютэр нарадзіўся й вырас у Крэфэльдзе, на захадзе Нямеччыны, у сям’і лекара. У сярэдзіне 1960-х граў на аргане ў поп-гуртах The Quartermasters і The Phantoms. Вучыўся на архітэктара ў Акадэміі Рэмшайду.

У 1968 г., разам з Флёрыянам Шнайдэрам заснаваў гурт Organisation, які ў 1970 г. быў перафармаваны ў Kraftwerk. У 1970—1973 гг. выйшла тры альбомы гурта, але посьпех прыйшоў у 1974 г., калі выйшаў альбом Autobahn. Гютэр называе сам сябе «канцэптуальным мозгам» Kraftwerk, тады як Флёрыян Шнайдэр быў адказным за гук. Большую частку вакальных партыяў гурта выканаў менавіта Гютэр[5].

Прыватнае жыцьцё

Ральф Гютэр зьяўляецца вэгетарыянцам. Акрамя нямецкай мовы вольна валодае ангельскай і францускай, у меншай ступені — італьянскай і гішпанскай. Зацяты раварыст (у 1983 г. трапіў у сур’ёзную аварыю)[6]

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.