Беларускае Радыё Рацыя — дзяржаўная беларускамоўная радыёстанцыя Польшчы, заснаваная ў кастрычніку 1999 г. у Беластоку (Падляскае ваяводзтва).

Хуткія факты Горад, Краіна ...
Радыё «Рацыя»
Thumb
Горад Беласток
Краіна Сьцяг ПольшчыПольшча
Фармат Навінова-музычны
Музычны фармат Беларускамоўны
Частасьць 98,1 FM (Горадня), 99,2 FM (Берасьце)
Мачта Беласток, Белая (Люблінскае ваяводзтва)
Магутнасьць 60 кіляват (2016)
Час вяшчаньня кругласутачна
Зона вяшчаньня Захад Беларусі
Пачатак працы 1 кастрычніка 1999 (24 гады таму)
Доля 4,9% слухачоў Беларусі (2007)[1]
Заснавальнік Беларускі саюз у Польшы, Беларуская асацыяцыя журналістаў
Уласьнік Міністэрства замежных справаў Польшчы
Кіраўнікі Яўген Вапа
Сайт www.racyja.com
Twitter RadioRacja
Facebook racyja
Вконтакте racyja
YouTube Radyjo Racyja
Он-лайн-трансьляцыя air.racyja.com
Закрыць

На 2016 г. вяшчала на Беларусь (Берасьце, Горадня, Ліда і Слонім) і Летуву (Аліта і Друскенікі) на ФМ-частасьцях з мачтаў у Беластоку (60 кіляват) і Белай (Люблінскае ваяводзтва; 5 кіляват).

З верасьня 2021 году доступ на сайт радыё у Беларусі заблякаваны[2]. У кастрычніку 2023 году беларускі суд прызнаў экстрэмісцкімі Telegram-канал радыё ды яго старонку на Facebook, а таксама іх лягатыпы[3]. У студзені 2024 году КДБ аб'явіў радыё экстрэмісцкім фармаваньнем[4].


Гісторыя

Thumb
Сядзіба
  • 1998 — пачалася праца па арганізацыі радыёстанцыі.
  • 1999 — «Рацыя» атрымала ліцэнзію на вяшчаньне на кароткіх і FM-хвалях.
  • 2001 — радыёстанцыя пашырыла ліцэнзію на сярэднія хвалі.
  • 2002 — пачаўся трохгадовы перапынак у трансьляцыі[5].
  • 15 лютага 2006 — арганізаваны Беларускі інфармацыйны цэнтар у Беластоку, які аднавіў рэдакцыю Беларускага Радыё Рацыя.
  • 27 красавіка 2006 — на FM-частаце пачала выходзіць у этэр кругласутачная праграма.
  • ліпень 2006 — «Рацыя» пачала кругласутачнае вяшчаньне ў Інтэрнэце.
  • лета 2007 — паводле рашэньня нацыянальнай Рады па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні Польшчы частата 105,1 FM станцыі была зьмененая на 98,1 FM.
  • травень 2015 — Радыё Рацыя атрымала пісьмовае папярэджаньне ад Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь «за распаўсюд несапраўднай інфармацыі, якая можа нанесьці шкоду дзяржаўным ці грамадзкім інтарэсам»[6].
  • кастрычнік 2015 — зьявіўся мабільны дастасунак[7].

Журналісты

Thumb
Сядзіба

Міхал Андрасюк, Яраслаў Іванюк, Сяргей Будкін, Барыс Гарэцкі, Альгерд Невяроўскі, Сяргей Скулавец, Вацлаў Галімскі, Алесь Аркуш, Натальля Герасімюк, Ганна Шайкоўская, Зьміцер Косьцін, Ян Роман, Ганна Васілевіч, Яна Запольская, Валя Лаеўская.

Перадачы

Thumb
Абсталяваньне ў студыі радыё «Рацыя»

Былыя

Крыніцы

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.