гішпанскі драматург, паэт From Wikipedia, the free encyclopedia
Пэ́дра Кальдэро́н дэ ля Ба́рка (17 студзеня 1600 — 25 траўня 1681) — драматург і паэт пэрыяду Залатога веку гішпанскае літаратуры. Яго творы лічацца адным з найвышэйшых дасягненьняў літаратуры таго пэрыяду. Аўтар амаль 200 драматычных сачыненьняў, Кальдэрон завяршае гісторыю гішпанскае клясычнае драмы. З пачатку XIX ст. Кальдэрон набывае міжнародную вядомасьць і часта параўноўваецца з Шэксьпірам па значэньні для эўрапейскага тэатру.
Пэдра Кальдэрон дэ ля Барка | |
Pedro Calderón de la Barca | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 17 студзеня 1600 Мадрыд, Гішпанія |
Памёр | 25 траўня 1681 (81 год) Мадрыд, Гішпанія |
Пахаваны | |
Дзеці | Пэдра Хасэ Кальдэрон дэ ля Барса[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | драматург, паэт, |
Кірунак | барока, маньерызм |
Жанр | драма, камэдыя |
Мова | гішпанская мова[1][2] |
Дэбют | «Amor, honor y poder», 1623 |
Творы на сайце Lib.ru (рас.) |
Нарадзіўся ў Мадрыдзе. Яго маці, Ганна Марыя дэ Энао, была дачкой збройніка, родам з Фляндрыі, памерла ў 1610 годзе; яго бацька, Дыега Кальдэрон, быў сакратаром пры казначэйстве, памёр у 1615 годзе. Кальдэрон атрымаў адукацыю ў езуіцкім калегіюме ў Мадрыдзе, дзе спачатку мусіў стаць духоўнае асобай, але пасьля, вывучаў юрыспрудэнцыю ва ўнівэрсытэце Саламанкі і Алькала-дэ-Энарэс. Тым ня менш, у 1620 годзе ён пакінуў вучобу дзеля вайсковае службы.
Сваю першую камэдыю Кальдэрон піша ў 13 гадоў і ўдастойваецца пахвалы Лопэ дэ Вэгі. Паміж 1620 і 1622 гадамі Кальдэрон перамагае ў некалькіх паэтычных спаборніцтвах у гонар сьв. Ісыдора ў Мадрыдзе. У якасьці драматурга, Кальдэрон дэбютаваў п’есай «Каханьне, гонар і ўлада» («Amor, honor y poder»), прадстаўленай 29 чэрвеня 1623 году.
Паводле некаторых зьвестак, у пэрыяд 1625—1635 гг., Кальдэрон служыў у гішпаньскім войску ў Італіі і Фляндрыі. Аднак згодна зь некаторымі тагачаснымі дакумэнтамі, у гэты пэрыяд Кальдэрон знаходзіўся ў Мадрыдзе. Цягам часу дзьвюх наступных дэкадаў, Кальдэрон напісаў больш за 70 пьес, большасьць зь якіх былі сьвецкімі драмамі, якія пісаліся для камэрцыйных тэатраў. На пачатку 1629 году адзін зь яго братоў быў паранены акторам, які пасьля атрымаў прытулак у манастыры. Кальдэрон, разам са сваім другім братам і зь некалькімі канстэбэлямі ўварваўся ў манастыр, імкнучыся схапіць злодзея. Неўзабаве сьвецкі прапаведнік Гартэнзьё Фэлікс Паравасына ў пропаведзі перад Філіпам IV абвінаваціў учынак Кальдэрона. Кальдэрон у сваю чаргу адказаў на гэтую пропаведзь сваёй прамовай El príncipe constante, выкрываючы напышлівае красамоўства Паравасына. З-за сваёй прамовы драматург быў пакараны трохдзённым хатнім арыштам і быў вымушаны прыбраць абразьлівыя радкі са сваёй пьесы.
К часу сьмерці Лопэ дэ Вэгі ў 1635, Кальдэрон ужо лічыўся першым драматургам Гішпаніі. Ён выклікаў нямалую прыхільнасьць да сваёй асобы з боку двара, і ў 1636—1637 гг., Філіп IV пасьвяціў Кальдэрона ў рыцары ордэна Сьв. Санцьяга і замовіў у драматурга сэрыю тэатральных п'есаў для мадрыдзкага каралеўскага тэатру, уладкаванага ў нядаўна збудаваным палацы Буэн-Рэтыра.
У 1640—1642 гадах, выконваючы воінскія абавязкі, Кальдэрон у складзе роты кірасіраў, сфармаванай графам-гэрцагам Аліварэсам, удзельнічаў у падаўленьні «Паўстаньня жняцоў» (нацыянальна-сэпаратысцкага руку) у Каталёніі, дзе праславіўся сваёй мужнасьцю ў бітве каля Тарагоны. У 1642 годзе па стане здароўя ён пакідае вайсковую службу і праз тры гады атрымлівае спэцыяльную ваенную пэнсію за заслугі ў бітве.
Біяграфія наступнага пэрыяду жыцьця Кальдэрона застаецца няяснай. У 1647 г. памірае яго брат, Дыега Кальдэрон. Паміж 1647 і 1649, ад невядомае жанчыны ў драматурга нараджаецца сын. Кальдэрон даручае гадаваньне свайго сына свайму пляменьніку, сыну памерлага брата Дыега. Верагодна, што гэтыя падзеі (сьмерць брата, нараджэньне незаконнага сына, пачатак ціску на тэатар) паўплывалі на рашэньне Кальдэрона канчаткова далучыцца да служэньня Богу. У 1650 годзе ён становіцца тэрцыярыям ордэна сьв. Францішка, і ў 1651 прысьвячаецца ў сьвятары. Пасьля прысьвячэньня Кальдэрон адмаўляецца пісаць сьвецкія пьесы і зьвяртаецца да жанру autos sacramentales — алегарычным п'есам па сюжэтах, запазычаных галоўным чынам зь Бібліі і Сьвяшчэннага Пісаньня, драматычна ілюструючым таінства Эўхарыстыі. У 1662, дзьве з аўто Кальдэрона, Las órdenes militares і Mística y real Babilonia, былі аб’ектамі следства інквізыцыі; першая была забароненая, рукапіс пьесы канфіскаваны і праляжаў занядбаны да 1671 году.
У 1663 годзе Кальдэрон быў прызначаны прыватным духоўнікам Філіпа IV; гэтую ганаровую пасаду за Кальдэронам захаваў і пераемнік караля, Карл II. На 81 гаду жыцьця Кальдэрон піша сваю апошнюю сьвецкую пьесу, Hado y Divisa de Leonido y Marfisa, у гонар шлюба Карла II і Марыі-Луізы дэ Арлеан. Нягледзячы на папулярнасьць яго п'есаў і ласку з боку каралеўскага двара, апошнія гады Кальдэрона прайшлі ў заўважнай галечы.
Драматургія Кальдэрона — барокавае завяршэньне тэатральнае мадэлі, створанай напрыканцы XVI — пачатку XVII стст. Лопэ дэ Вэга. Паводле сьпісу твораў, які быў складзены самім аўтарам незадоўга да сьмерці, пяру Кальдэрона належаць каля 120 камэдыяў і драмаў, 80 autos sacramentales, 20 інтэрмэдыяў і нямалая колькасьць іншых твораў, у тым ліку вершаў і паэм.
Існуе мноства клясыфікацыяў п'есаў Кальдэрона. Часьцей за ўсё дасьледнікі вылучаюць наступныя групы:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.