Пушту
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пушту́ (таксама пахто, пашто, аўга́нская, патані; саманазва: پښتو, вымаўл. [ˈpəʂt̪oː, ˈpəçt̪oː, ˈpʊxt̪oː]) — мова паўночна-ўсходняй галіны ўсходнеіранскай падгрупы[6][7][8] іранскае групы індаіранскае галіны[9] індаэўрапейскае моўнае сям'і, на якой размаўляюць пуштуны. Распаўсюджаная ў паўднёвай частцы Цэнтральнай Азіі, разам з мовай дары зьяўляецца афіцыйнай мовай Аўганістану[3][10], мае распаўсюджаньне у паўночна-заходніх частках Пакістану, а таксама ў асяродку пуштунскіх дыяспараў па ўсім сьвеце.
Пушту | |
پښتو | |
Ужываецца ў | Аўганістане, Пакістане, Іране; дыяспара |
---|---|
Рэгіён | Цэнтральная Азія |
Колькасьць карыстальнікаў | |
Клясыфікацыя | Індаэўрапейская сям’я
|
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | Аўганістане[3] |
Дапаможная мова ў | Пакістане (прызнаная мова меншасьці)[4] |
Рэгулюецца | Аўганістан: Акадэмія навук Аўганістану, Пакістан: Пуштунская акадэмія[5] |
Пісьмо | арабскі альфабэт і арабскае пісьмо[d] |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | ps |
ISO 639-2(Б) | pus |
ISO 639-2(Т) | pus |
ISO 639-3 | pus |
Мова пушту клясыфікуецца як мова ў складзе паўночна-ўсходняй галіны індаіранскіх моваў[9], аднак згодна зь іншымі дасьледаваньнямі мова можа адносіцца да паўднёва-ўсходніх[11]. Колькасьць пуштумоўнага насельніцтва налічвае каля 40—60 млн чал. па ўсім сьвеце[12][13][14][15].