Прыродаахо́ўная тэрыто́рыядзялянка з адмысловым парадкам выкарыстаньня дзеля захаваньня раўнавагі навакольнага асяродзьдзя і зьберажэньня прыродных багацьцяў мясьціны, што мае гістарычную, культурную, навуковую і эстэтычную каштоўнасьць.

Thumb
Возера Струста ў Нацыянальным парку «Браслаўскія азёры» (2011 год)

Віды: заказьнік, запаведнік, нацыянальны і прыродны парк, а таксама помнік прыроды, як асабліва ахоўная прыродная тэрыторыя (ААПТ); аздараўленчы (гарадзкі і курортны), водаахоўны (на беразе вадасховішча, возера і ракі), каштоўны, проціэразійны, прыдарожны і санітарна-гігіенічны (прадмесьцевы і прыкрынічны) лес[1]. У такой мясьціне забараняюць гаспадарчую дзейнасьць адпаведным заканадаўствам або міжнародным пагадненьнем. Паводле прызначэньня бывае: адпачывальная, асяродзьдзеўтваральная, багацьцеахоўная, запаведнаўзорная і прадметаахоўная. Можа ахопліваць водную прастору і сушу[2].

Беларусь

Асноўны артыкул: Прыродаахоўныя тэрыторыі Беларусі

Законам Рэспублікі Беларусь ад 1994 году «Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях і аб’ектах» увялі дзяржаўны статус такіх дзялянак мясцовай, рэспубліканскай і міжнароднай значнасьці. За кіраваньне такімі мясцовымі дзялянкамі адказвалі выканаўчыя камітэты мясцовых Саветаў дэпутатаў. За кіраваньне іншымі — Кабінэт міністраў Рэспублікі Беларусь. Нагляд за мясцовымі прыродаахоўнымі дзялянкамі ажыцьцяўлялі мясцовыя Саветы дэпутатаў. За іншымі такімі мясьцінамі — Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Рэспублікі Беларусь. На 1995 год у Беларусі налічвалася 187 помнікаў прыроды і 76 заказьнікаў мясцовай і рэспубліканскай значнасьці, тры запаведнікі — Бярэзінскі, Палескі і Прыпяцкі, а таксама 2 нацыянальныя паркі — «Белавеская пушча» і «Браслаўскія азёры». Агульная плошча асабліва ахоўных прыродных земляў Беларусі складала 7942 км² (3,8 % тэрыторыі дзяржавы)[3]. У 1996 годзе Прыпяцкі запаведнік пераўтварылі ў нацыянальны парк. У 1999 годзе заснавалі Нарачанскі нацыянальны парк. На 2020 год у Беларусі налічваўся 931 помнік прыроды, у тым ліку 605 мясцовай значнасьці[4], і 381 заказьнік, у тым ліку 281 мясцовай значнасьці[5]. Таксама дзейнічала 2 запаведнікі і 4 нацыянальныя паркі Беларусі.

Крыніцы

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.