Remove ads
штучны вадаём From Wikipedia, the free encyclopedia
Вадасхо́вішча — штучны вадаём, утвораны, як правіла, у даліне ракі вадападпорнымі будынкамі для назапашваньня і захоўваньні вады ў мэтах яе выкарыстаньня ў народнай гаспадарцы.
Вадасховішчы дзеляцца на 2 тыпы: азёрныя і рачныя. Для вадасховішчаў азёрнага тыпу характэрна фармаваньне водных мас, якія істотна адрозьніваюцца па сваіх фізычных уласьцівасьцях ад уласьцівасьцяў вод прытокаў. Плыні ў гэтых вадасховішчах зьвязаныя больш за усё зь вятрамі. Вадасховішчы рачнога (рэчышчавага) тыпу маюць выцягнутую форму, плыні ў іх, звычайна, сьцёкавыя; водная маса па сваіх характарыстыках блізкая рачным водам.
Асноўнымі парамэтрамі вадасховішча зьяўляюцца аб’ём, плошча люстра і амплітуда ваганьня ўзроўняў вады ва ўмовах яго эксплюатацыі.
Стварэньне вадасховішчаў істотна зьмяняе ляндшафт рачных далін, а рэгуляваньне імі сьцёку пераўтварае натуральны гідралягічны рэжым ракі ў межах падпора. Зьмены гідралягічнага рэжыму, выкліканыя стварэньнем вадасховішчаў, адбываюцца таксама і ў ніжнім б’ефе гідравузлоў, часам на працягу дзясяткаў і нават сотняў кілямэтраў. Адмысловае значэньне мае памяншэньне паводак, у выніку чаго пагаршаюцца умовы нерасту рыб і вырастаньня травы на паплавах. Памяншэньне хуткасьці плыні выклікае выпадзеньне наносаў і заглейваньня вадасховішчаў; зьмяняецца тэмпэратурны і лёдавы рэжым, у ніжнім б'ефе ўтвараецца палонка, якая не замярзае ўсю зіму.
На вадасховішчах вышыня ветравых хваль большая, чым на рэках (да 3 м і больш).
Гідрабіялягічны рэжым вадасховішчаў істотна адрозьніваецца ад рэжыму рэк: біямаса ў вадасховішча утвараецца інтэнсіўней, зьмяняецца краявідавы склад флёры і фауны.
Найбуйнейшымі па плошчы люстра вадасховішчамі сьвету зьяўляюцца:
Найбуйнейшымі вадасховішчамі па поўным аб’ёме назапашваемай вады зьяўляюцца:
На 2022 год у Беларусі налічвалася 85 вадасховішчаў з плошчай паверхні ад 1 кв.км[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.