дзяржаўнае прамысловае прадпрыемства Ўкраіны, заснаванае ў ліпені 1944 году ў якасьці «Днепрапятроўскага аўтамабільнага заводу» From Wikipedia, the free encyclopedia
«Паўднё́вы машынабудаўні́чы заво́д» («ПМЗ») — дзяржаўнае прамысловае прадпрыемства Ўкраіны, заснаванае ў ліпені 1944 году ў якасьці «Днепрапятроўскага аўтамабільнага заводу».
укр. «Південний машинобудівний завод» | |
Тып | дзяржаўнае прадпрыемства[d] |
---|---|
Заснаваная | 21 ліпеня 1944 (80 гадоў таму) |
Заснавальнікі | Дзяржаўны камітэт абароны СССР |
Краіна | Украіна |
Разьмяшчэньне | Дняпро |
Адрас | Чачэліўскі раён, Крывароская вул., д. 1[1] |
Ключавыя фігуры | Сяргей Войт, Уладзімер Сакалоў[2] |
Галіна | цяжкая прамысловасьць |
Прадукцыя | ракета-носьбіт, ракетны рухавік, самалётнае шасі, спадарожнік, трактар |
Абарачэньне | 1,784 млрд грыўнаў[3] ($75,321 млн; 2019 год)[4] |
Апэрацыйны прыбытак | 130,7 млн грыўнаў ($5,519 млн; 2019 год) |
Чысты прыбытак | 118,8 млн грыўнаў ($5,016 млн; 2019 год) |
Лік супрацоўнікаў | 5208 (2020 год) |
Матчына кампанія | Дзяржаўнае касьмічнае агенцтва Ўкраіны |
Даччыныя кампаніі | «Паўлаградзкі мэханічны завод» (Днепрапятроўская вобласьць) |
Аўдытар | «Грант-Торнтан» (Ангельшчына)[5] |
На 2020 год «Поўдзеньмаш» меў 7 вытворчасьцяў: мэталюргічную, зборачную, выпрабавальную, зварачную, ліцейную, кавальскую і апрацоўчую. На прадпрыемстве выраблялі: ракета-носьбіты, трактары, шасі самалётаў, вузлы цеплавых электрастанцыяў і ўзбраеньне[6].
На 2020 год «Поўдзеньмаш» улучаў некалькі адасобленых падразьдзяленьняў.
На 2020 год «Паўднёвы машынабудаўнічы завод» выпускаў:
21 ліпеня 1944 году Дзяржаўны камітэт абароны СССР зацьвердзіў Пастанову аб будаўніцтве «Днепрапятроўскага аўтамабільнага заводу». У 1945 годзе пачалі будаваць 3 цэхі: 1) рамонтна-кавальскі, 2) рамонтна-ліцейны, 3) шасі. 7 лістапада 1948 году на заводзе сабралі 1-ы грузавік, якім стаў «ДАЗ-150». У ліпені-верасьні 1949 году на Дняпры выпрабавалі 2 плавальныя самаходы «ДАЗ-485». 10 траўня 1951 году міністар узбраеньня СССР Зьміцер Усьцінаў падпісаў Загад аб прысваеньні «Днепрапятроўскаму машынабудаўнічаму заводу» № 586. На заводзе распачалі сэрыйную вытворчасьць балістычных ракетаў Р-1, Р-2 і Р-5 распрацоўкі Сяргея Каралёва. У 1952 годзе назву прадпрыемства зьмянілі на «Дзяржаўны саюзны завод № 586». У 1953 годзе выпусьцілі 1-ю партыю вадкасных рэактыўных рухавікоў для зэнітных ракетаў. У 1957 годзе пачалі распрацоўку ракета-носьбіта для запуску спадарожніка. У 1958 годзе выпусьцілі 100-тысячны трактар. У 1961 годзе на касмадроме Байканур (Казаская ССР) правялі 1-ы запуск ракеты наземнага пуску. 16 сакавіка 1962 году на арбіту вывелі 1-ы штучны спадарожнік Зямлі «Космас-1» (ДС-2 — днепрапятроўскі спадарожнік) з ракета-носьбітам «Космас» (63С1). У 1966 годзе падпісалі Пагадненьне аб супрацы ў галіне касьмічных дасьледаваньняў з Францыяй і перайменавалі прадпрыемства ў «Паўднёвы машынабудаўнічы завод» («ПМЗ»). У красавіку 1967 году ў Маскве (Расейская СФСР) прадстаўнікі ўстановаў зь 9 краінаў Рады эканамічнай узаемадапамогі зацьвердзілі Праграму «Інтэркосмас» для супрацы ў дасьледаваньні і выкарыстаньні касьмічнай прасторы ў мірных мэтах. У 1971 годзе запусьцілі спадарожнік «Арэол-1», створаны сумечна з францускім Нацыянальным цэнтрам вывучэньня космасу для дасьледаваньня канцавоснага зьзяньня ў верхніх слаях атмасфэры. У 1978 годзе з галоўнага канвэера трактарнай вытворчасьці сышоў мільённы трактар. У 1980 годзе скончылі лётныя выпрабаваньні ракета-носьбіта «Цыклён-3» (11К68). У 1983 годзе прадпрыемства стала 1-м у сьвеце, дзе асвоілі кантактна-стыкавую зварку абечак. 28 верасьня 1983 году запусьцілі спадарожнік «Акіян-01» («Космас-1500»), які вывеў караван караблёў зь лядовага палону ў пратоцы Лонга. У 1984 годзе ўвялі ў дзеяньне найбольшы ў галіне цэх агульнай зборкі ракета-носьбітаў «Зэніт». У 1988 годзе на прадпрыемстве пачалі стварэньне ветраэнэргетычных установак[14].
У 1991 годзе на вытворчым аб’яднаньні «Паўднёвы машынабудаўнічы завод» стварылі 3 заводы: 1) ракетна-касьмічны, 2) тавараў народнага спажываньня, 3) трактарны. У 1992 годзе вырабілі 1-ы ветраагрэгат АВЕ-100/250 і 2-сэкцыйны тралейбус «ПМЗ Т-1». На «Паўлаградзкім мэханічным заводзе» (Днепрапятроўская вобласьць) ўсталявалі ветраагрэгат АВЕ-250С. У 1993 годзе выпусьцілі 1-сэкцыйны тралейбус «ПМЗ Т-2». 25 студзеня 1994 годзе запусьцілі спадарожнік «Мэтэор-3» з ракета-носьбітам «Цыклён-3». У 1995 годзе падпісалі дамову з амэрыканскім «Боінгам» (Чыкага), нарвэскім «Акерам Квэрнэрам» (Форнэбу) і расейскай «Энэргіяй» (Каралёў) на вытворчасьць ракета-носьбітаў «Зэніт» для плывучага касмадрому «Марскі старт». 9 кастрычніка 1999 году ўпершыню ў гісторыі касманаўтыкі з марскога касмадрому ў Ціхім акіяне запусьцілі амэрыканскі спадарожнік з ракета-носьбітам «Зэніт-3МС». 26 верасьня 2000 году запусьцілі ракету-носьбіт «Дняпро» з 5-ю замежнымі спадарожнікамі. Таксама ў 2000 годзе з Байкануру запусьцілі ракету «Зэніт» з расейскім спадарожнікам «Енісей». У 2002 годзе пачалі вытворчасьць мікраспадарожнікаў. У 2007 годзе прадпрыемства ўпершыню паўдзельнічала ў «Маскоўскім авіякасьмічным салёне» («МАКС»). У 2008 годзе з Байкануру правялі 1-ы пуск ракета-носьбіта «Зэніт-3МСБ» у рамках амэрыкана-расейска-ўкраінскай дамовы пра «Наземны старт». Таксама з амэрыканскім прадпрыемствам «Орбітал» (штат Вірджынія) падпісалі дамову аб супрацы ў стварэньні ракета-носьбіта «Таўрус 2». За 2008 год лік пускаў ракета-носьбітаў «Зэніт-3МС» вырасла да 5. У 2009 годзе цэх галоўнай зборкі выпусьціў 100-ы ракета-носьбіт. Па выніках 2009 году «Поўдзеньмаш» заняў 4-е месца ў сьвеце паводле ліку запушчаных ракета-носьбітаў. У 2010 годзе выпрабавалі спадарожнік «Сеч-2» і сабралі 1-ю ступеню ракета-носьбіта «Таўрус 2». У 2011 годзе з Байкануру запусьцілі 1-ы ракета-носьбіт «Зэніт-3Ф» і аднавілі выпуск ракета-носьбітаў «Зэніт-3МС» пасьля 3-гадовага перапынку. 25 жніўня 2011 году ажыцьцявілі 1-ы пуск спадарожніка «Сеч-2» (МС-2-8). 13 лютага 2012 году з касмадрому Куру (Француская Гвіяна) запусьцілі ракета-носьбіт «Вэга» з вадкасным ракетным рухавіком РД-843 вытворчасьці «Поўдзеньмаш». За 2012 год на 2 расейскія авіязаводы ў Варонежы і Самары паставілі 9 набораў шасі для самалётаў Ан-140, Ан-148 і Ан-158. 19 верасьня 2013 году запусьцілі ракета-носьбіт «Антарэс» з грузавым касьмічным караблём «Сігнус» для амэрыканскага прадпрыемства «Орбітал»[14]. У 2016 годзе пачалі буйнавузлавую зборку тралейбусаў «Дняпро Т103». Да 2020 году ад заснаваньня прадпрыемства на ім вырабілі каля 400 спадарожнікаў з ракета-носьбітамі 3-х сямействаў: «Цыклён», «Космас» і «Зэніт»[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.