Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Француская Гвіяна (па-француску: Région Guyane) — найбуйнейшы заморскі дэпартамэнт Францыі, разьмешчаны на паўночным усходзе Паўднёвай Амэрыкі. Адміністрацыйны цэнтар — горад Каена. Мяжуе на захадзе з Сурынамам, на поўдні і ўсходзе з Бразыліяй, на поўначы і паўночным усходзе амываецца Атлянтычным акіянам.
Француская Гвіяна Guyane | |||||
| |||||
Афіцыйная мова | француская | ||||
Сталіца | Каена | ||||
Форма кіраваньня Прэфэкт |
Заморскі дэпартамэнт Радольф Аляксандар | ||||
Плошча • агульная |
83 534 км² | ||||
Насельніцтва • агульнае (2008) • шчыльнасьць |
221 500 2,7/км² | ||||
СУП • агульны (2006) • на душу насельніцтва |
Сьпіс краінаў паводле СУП €2,3 млрд €11690 | ||||
Валюта | Эўра (EUR) | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .gf | ||||
Тэлефонны код | +594 | ||||
Калёнія Францыі з 1604 году. З 1946 году — заморскі дэпартамэнт Францыі.
Францускі прэзыдэнт прызначае прэфэкта, які зьдзяйсьняе кіраваньне дэпартамэнтам. Француская Гвіяна мае аднаго прадстаўніка ў Нацыянальнай Асамблеі — парлямэнце Францыі.
Зьяўляючыся часткай Францыі, Француская Гвіяна зьяўляецца найбуйнейшай часткай Эўрапейскага Зьвязу, разьмешчанай не на высьпе па-за межамі Эўропы (акрамя гішпанскіх тэрыторыяў у Афрыцы).
У 1964 годзе Гвіяна, дзякуючы блізкасьці да экватару, была абараная Францыяй як месца будаўніцтва касьмічнага стартавага комплексу. Быў пабудаваны касмадром у Куру.
Насельніцтва сканцэнтравана на вузкай узьбярэжнай паласе, унутраныя раёны амаль бязьлюдныя.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.