краіна ў Эўропе From Wikipedia, the free encyclopedia
Партуга́лія, Партуґа́лія (па-партугальску: República Portuguesa) — дзяржава, разьмешчаная на паўднёвым захадзе Эўропы, на Пірэнэйскім паўвостраве. Партугалія самая заходняя краіна Эўропы, якая да таго ж мяжуе з Атлянтычным акіянам на захадзе й поўдні й Гішпаніяй на поўначы й усходзе. Атлянтычныя архіпэлягі Азорскіх астравоў і Мадэйры зьяўляюцца часткай Партугаліі. Краіна названая ў гонар ейнага другога па велічыні гораду, Порту[2].
Партугалія лац. Partuhalija República Portuguesa | |||||
| |||||
Дзяржаўны гімн: «A Portuguesa» | |||||
Афіцыйная мова | партугальская | ||||
Сталіца | Лісабон | ||||
Найбуйнейшы горад | Лісабон | ||||
Форма кіраваньня | Парлямэнцкая дэмакратыя Марсэлу Рыбэлу дзі Соза Антонію Кошта | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
110 месца ў сьвеце 92 090 км² 0,5% | ||||
Насельніцтва • агульнае (2014) • шчыльнасьць |
83 месца ў сьвеце 10 374 822[1] 114/км² | ||||
СУП • агульны (2009) • на душу насельніцтва |
41 месца ў сьвеце $232,656 млрд $21 858 | ||||
Валюта | Эўра (EUR) | ||||
Часавы пас • улетку |
WET WEST (UTC+1) | ||||
Незалежнасьць | 24 чэрвеня 1128 | ||||
Аўтамабільны знак | P | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .pt | ||||
Тэлефонны код | +351 |
Землі сучаснай Партугаліі стала былі заселеныя з дагістарычных часоў, тут пражывалі кельцкія плямёны, якія пазьней былі інтэграваныя ў Рымскую рэспубліку, а затым землі сталіся месцам пасяленьня германскіх народаў, як то свэваў, швабаў, вандалаў і вэстготаў. У VIII стагодзьдзі большая частка Пірэнэйскага паўвострава была заваяваная маўрытанскімі захопнікамі, якія вызнавалі іслам, а пасьля былі выгнаныя тампліерамі. Падчас хрысьціянскай Рэканкісты, Партугалія зацьвердзілася як незалежная каралеўства ад Леону ў 1139 годзе, зьяўляючыся, такім чынам, адной з найстарэйшых эўрапейскіх нацыянальных дзяржаваў[3].
У XV і XVI стагодзьдзі, у выніку мясцовым піянэрам эпохі Вялікіх геаграфічных адкрыцьцяў, Партугалія пашырыла ўплыў у сьвеце й стварыла глябальную імпэрыю, якая ўключала ўладаньні ў Афрыцы, Азіі, Акіяніі й Паўднёвай Амэрыцы, стаўшы буйным эканамічным, палітычным і ваенным цэнтрамі ў сьвеце. Партугальская імпэрыя была першай глябальнай імпэрыяй у гісторыі[4], а таксама самым доўгай эўрапейскай каляніяльнай імпэрыяй, якая праіснавала амаль 600 гадоў, пачынаючы з захопу Сэўты ў 1415 годзе, да перадачы Макао да Кітаю ў 1999 годзе. Тым ня менш, міжнародны статус краіны, быў значна зьніжаны ў XIX стагодзьдзі, асабліва пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Бразыліі й іншых найбуйнейшых калёніяў.
Пасьля рэвалюцыі ў 1910 годзе манархія была зрынута, але няўстойлівая дэмакратычная партугальская Першая Рэспубліка была замененая ў хуткім часе аўтарытарным рэжымам. Дэмакратыя была адноўлена пасьля партугальскіх каляніяльных войнаў і рэвалюцыі гвазьдзікоў у 1974 годзе, пасьля чаго Партугалія страціла свае заморскія правінцыі, як то Анголу, Мазамбік і іншыя. Апошняя заморская тэрыторыя, Макао, была перададзена Кітаю ў 1999 годзе.
Партугалія зьяўляецца разьвітой краінай зь вельмі высокім індэксам разьвіцьця чалавечага патэнцыялу. Краіна месьціцца на 19 месцы ў сьвеце паводле паказчыку якасьці жыцьця, а таксама дзякуючы моцнай сыстэме аховы здароўя. Партугалія зьяўляецца адной з найбольш глябалізаваных і мірных краінаў сьвету, чальцом Эўрапейскага зьвязу й Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў, а таксама чальцом-заснавальнікам Лацінскага зьвязу, Арганізацыі Ібэра-амэрыканскіх дзяржаваў, АЭСіР, НАТО, Супольнасьці партугаламоўных краінаў, Эўразоны й Шэнгенскага пагадненьня.
Раньняя гісторыя Партугаліі сумесна зьвязана з астатняй часткай Пірэнэйскага паўвострава. Назва Партугалія паходзіць ад рымскай назвы Порт Кале (лац. Portus Cale). Рэгіён быў заселены папярэдне дакельцкімі й кельцкімі плямёнамі, які надалі паходжаньне народам, як то галекі, люзітаны, кельтыкі й кінэты. Тэрыторыя сучаснай Партугаліі зьведала прыход фінікійцаў і картагенянаў, а потым увайшла ў склад Рымскай рэспубліцы як вобласьць Люзытанія й частка вобласьці Галецыя. Пасьля падзеньня Рыму з 409 году ў рэгіёне пасяліліся германцкія плямёны, як то свэвы, буры й вэстготы, але з VIII стагодзьдзя тэрыторыю захапілі маўры. Таксама на тэрыторыі сучаснай Партугаліі ў V стагодзьдзі пражывалі іранамоўныя аланы, якія прыйшлі сюды з Паўночнага Каўказа, рэшткі іхных паселішчаў былі знойдзены ў Аленкеры, Каімбры, і нават у Лісабоне[5].
У пэрыяд Рэканкісты хрысьціяне адваявалі Пірэнэйскі паўвостраў ад мусульманскага й маўрытанскага валадарства. У 868 годзе паўстала першае княства Партугалія. Партугальскія графы прымалі актыўны ўдзел у Рэканкісьце й у мяцяжах супраць каралеўскай улады. Найвышэйшага ўплыву графства дасягнула пры Мэнду II Гансалвэшу, які стаў рэгентам пры каралю Альфонса V, але пазьней графства прыйшло ў заняпад і было перададзена Галісіі.
У 1093 годзе графства было адноўлена й перададзена ў валоданьне Генрыху Бургундзкаму Альфонсам VI за ягоную ролю ў Рэканкісьце, цэнтрам зноўку створанай дзяржавы стаўся горад Брага. 24 чэрвеня 1128 году ў бітве пры Сан Мамадэ Афансу Энрыкеш, граф Партугаліі сын Генрыха Бургундзкага, перамог сваю маці графіню Тэрэзу й ейнага палюбоўніка Фэрнана Пэрэша дэ Траву, тым самым стаўшы аднаасобным лідэрам. Афансу Энрыкеш афіцыйна абвесьціў пра незалежнасьць Партугаліі, 25 ліпеня 1139 году пасьля бітвы пры Оўрыкі. Перамогу над мусульманамі ў бітве пры Оўрыке ў 1139 годзе традыцыйна прынята лічыць момантам, калі графства Партугалія, якое на той момант зьяўлялася ленам Каралеўства Леону, было ператворана ў незалежнае Каралеўства Партугаліі. Незалежнасьць была прызнана ў 1143 годзе Альфонса VII, каралём Леона й Кастыліі, а ў 1179 годзе папам Аляксандрам III.
Афансу Энрыкеш і ягоныя пераемнікі, абапіраючыся на ваенную моц манаскіх ордэнаў, працягваў войны з маўрамі, але памёр калі тэрыторыя ягонага каралеўства складала палову ад тэрыторыі сучаснай Партугаліі. У 1249 годзе Рэканкіста для Партугаліі завяршылася ўзяцьцем каралеўствам тэрыторыі Альгарвэ. У 1348 і 1349 гадох, як і ў астатняй Эўропе, у Партугаліі прайшла эпідэмія Чорнай сьмерці[6]. У 1373 годзе Партугалія склала зьвяз з Ангельшчынай, які зьяўляецца самым працяглым альянсам у сьвеце.
У 1383 годзе кароль Кастыліі Хуан I, які быў мужам дачкі партугальскага караля, які памёр без нашчадкаў мужчынскага полу, захапіў партугальскі трон. Наступнае народнае паўстаньне прывяло да крызісу 1383—1385 гадоў. Фракцыя дробнай шляхты й простых людзей на чале з Жуанам Авіскім, якая была падтрымана генэралам Нуну Пэрэйра Альварэшам, нанесла паразу Кастыліі ў бітве пры Альжубаротэ. Гэтая знакамітая бітва ўсё яшчэ зьяўляецца сымбалем славы й змаганьня за незалежнасьць Партугаліі ад суседняй Гішпаніі.
У наступныя дзесяцігодзьдзі Партугалія ўзначаліла дасьледаваньне сьвету й узяла на сябе ролю лідэра эпохі Вялікіх геаграфічных адкрыцьцяў. Інфант Дон Генрых Мараплавец, сын караля Жуана I, стаў галоўным спонсарам і заступнікам гэтай працы. У 1415 годзе Партугалія атрымала першую сваю заморскую калёнію шляхам заваёвы мусульманскай Сэўты. Гэта быў квітнеючы ісламскі цэнтар гандлю ў Паўночнай Афрыцы. Пасьля гэтага рушылі адкрыцьці ў Атлянтычным акіяне: востраў Мадэйра й Азорскія астравы, што прывяло да першых рухаў калянізацыі.
На працягу XV стагодзьдзя, партугальскія дасьледчыкі адплывалі ад берага Афрыкі, усталёўвалі гандлёвыя пасты для некалькіх распаўсюджаных тыпаў тавараў у той час, пачынаючы ад рабоў і сканчваючы спэцыямі, якія яны шукалі ў Індыі. Тардэсыльляская дамова, якая была прызначана для вырашэньня спрэчкі, якая была створана пасьля вяртаньня Хрыстафора Калюмба, была падпісана 7 чэрвеня 1494 году, падзяляла зноў адкрытыя землі за межамі Эўропы паміж Партугаліяй і Гішпаніяй па мэрыдыяне 370 лігаў на захад ад Каба-Вэрдэ, ля заходняга ўзьбярэжжа Афрыкі. У 1498 годзе Васка да Гама, нарэшце, дасягнуў Індыі й прынёс эканамічны росквіт Партугаліі й ейнаму насельніцтву, якое на той час складала 1,7 млн жыхароў.
У 1500 годзе Пэдру Кабраль дасягнуў узьбярэжжа Бразыліі й абвесьціў адкрытыя землі тэрыторыяй Партугальскага каралеўства. Празь дзесяць гадоў Афансу дэ Альбукерке заваяваў востраў Гоа ў Індыі, востраў Армуз у Пэрсыдзкім заліве й Малаку, якая ў цяперашні час належыць Малайзіі. Такім чынам, Партугальская імпэрыя атрымала ўладу над гандлем у Індыйскім акіяне й паўднёвай частцы Атлянтычнага акіяна. Партугальскія маракі мелі намер дасягнуць Усходняй Азіі, плаваючы на ўсход ад Эўропы ў такіх месцы, як то Тайвань, Японія, востраў Тымор, яны былі першымі эўрапейцамі, якія выявілі Аўстралію й нават Новую Зэляндыю[7].
22 красавіка 1529 году была складзена Сарагоская дамова паміж Партугаліяй і Гішпаніяй, якая дапаўняла папярэднюю дамову антымэрыдыянам адносна лініі дамовы Тардэсыльляс. Усё гэта зрабіла Партугалію сур’ёзным эканамічным, ваенным і палітычным цэнтрам у сьвеце з XV стагодзьдзя да пачатку XVI стагодзьдзя.
Партугалія зьяўляецца дэмакратычнай рэспублікай пасьля ратыфікацыі Канстытуцыі ад 1976 году й мае сталіцу ў Лісабоне. Канстытуцыя дае падзел паўнамоцтваў паміж заканадаўчай, выканаўчай і судовай галінаў улады. Чатыры асноўныя інстытуты паводле канстытуцыі ёсьць прэзыдэнт рэспублікі, парлямэнт, вядомы як Рэспубліканская асамблея (парт. Assembleia da República), урад, які ачольвае прэм’ер-міністар і сыстэма судоў.
Прэзыдэнт, які абіраецца на пяцігадовы тэрмін, мае невыканаўчыя наглядныя функцыі, цяперашнім прэзыдэнтам зьяўляецца Марсэлу Рыбэлу дзі Соза. Парлямэнт складаецца з 230 дэпутатаў, якія абіраюцца на чатырохгадовы тэрмін. Урад, кіраўніком якога зьяўляецца прэм’ер-міністар, у цяперашні час гэта [[[Антонію Кошта]], абірае Савет міністраў, якія ўключаюць у сабе дзяржаўныя сакратарыяты. Суды арганізаваныя ў некалькіх ўзроўнях: судовай, адміністрацыйнай і фінансавай галінах. Вярхоўныя суды зьяўляюцца судамі апошняй інстанцыі. Трынаццаць чальцоў Канстытуцыйнага суда ажыцьцяўляюць нагляд за канстытуцыйнасьцю законаў.
У Партугаліі маецца шматпартыйная сыстэма, дзе партыі канкуруюць паміж сабой на нацыянальным, рэгіянальным і мясцовым узроўнях. Аднак асноўная палітычная барацьба адбываецца паміж двума партыямі: Сацыялістычнай (левацэнтрысцкай) і Сацыял-дэмакратычнай (насуперак назьве, правацэнтрысцкай). Хаўрусьнікам да апошняй выступае Сацыяльна-дэмакратычны цэнтар. Прыкметная прысутнасьць левых палітычных сілаў, прадстаўленых у парлямэнце — Партугальскай камуністычнай партыі, якая ўваходзіць у выбарчую кааліцыю з Партыяй Зялёных і левым блёкам, які быў створаны ў выніку аб’яднаньня трацкісцкай Рэвалюцыйнай сацыялістычнай партыі й экс-мааісцкага Народнага дэмакратычнага зьвязу.
Тэрыторыя Партугаліі ўключае ў свой склад акрамя мацерыковай частцы яшчэ й два архіпэлягі ў Атлянтычным акіяне, як то Мадэйра й Азорскія астравы. Мацерыковая частка Партугаліі падзяляецца на дзьве частцы сваёй галоўнай ракой Тэжу, якая цячэ з Гішпаніі й упадае ў Атлянтычны акіян паблізу Лісабона. Паўночная частка краіны гарыстая й парэзаная далінамі рэк, у той час як поўдзень краіны, як то Альгарвэ й Алентэжу, характарызуецца раўнінным тыпам мясцовасьці.
Самай высокай вяршыняй у Партугаліі зьяўляецца аднайменная гара на востраве Піко на Азорскіх астравах. Гэты старажытны вулькан, які мае вышыню ў 2 351 мэтраў зьяўляецца вельмі знакавым сымбалем Азорскіх астравоў. На мацерыковай частцы самай высокай зьяўляецца гара Сэра-да-Эштрэла, якая мае вышыню ў 1 991 мэтраў над узроўнем мора й зьяўляецца важным цэнтрам прыцягненьня для лыжнікаў і аматараў зімовых відаў спорту.
На тэрыторыі Партугаліі выразна вылучаюцца даліны рэк Дару й Тэжу. У верхніх плынях яны вузкія й глыбока ўрэзаныя, ніжэй па плыні пашыраюцца й каля берага Атлянтычнага акіяна пераходзяць у плоскія нізіны. Па гэтых рэках праходзяць натуральныя межы пяці з шасьці геаграфічных абласьцей краіны. Сярод іншых рэк варта адзначыць раку Авэ.
Партугалія мае міжземнаморскі клімат у адпаведнасьці з кліматычнай клясыфікацыяй Кёпэна й зьяўляецца адной з самых цёплых краінаў Эўропы, бо сярэдняя гадавая тэмпэратура ў мацерыковай Партугаліі вагаецца ад 12 °C у горнай поўначы й больш за 18 °C на поўдні краіны. Рэгіён Альгарвэ мае клімат падобны на клімат паўднёвых прыбярэжных раёнаў Гішпаніі ці Паўднёвай Каліфорніі. Сярэднегадавая колькасьць ападкаў на мацерыку вагаецца ад ледзь больш за 3000 мм у паўночнай частцы да менш чым 300 мм у раёне ўздоўж ракі Дару. Горы Піко атрымліваюць найбольшую колькасьць ападкаў, то бок больш за 6250 мм у год, у адпаведнасьці з дадзенымі Партугальскага інстытуту мора ды атмасфэры[8].
У некаторых раёнах краіны сярэднегадавая тэмпэратура можа дасягаць 20 °C, а летам тэмпэратура можа дасягаць 45 °C. Рэкордна высокі ўзровень тэмпэратуры склаў 47,4 °C, ён быў зафіксаваны ў Амарэлежы, аднак гэты раён ня ёсьць самым гарачым месцам у летні час, паводле дадзеных спадарожнікавых вымярэньняў. Сьнегапады адбываюцца рэгулярна на поўначы й у цэнтральнай частцы краіны, у прыватнасьці, у раёнах Віла-Рэал, Браганса, Візэў і Гуарда. Узімку тэмпэратура можа апускацца ніжэй за -10 °C. У паўднёвай частцы Партугаліі сьнег можа назірацца ў любы час з кастрычніка па травень, але ён ёсьць даволі рэдкай зьявай, асабліва на раўнінных участках.
Пасьля рэвалюцыі гвазьдзікоў у 1974 годзе, якая завяршылася заканчэньнем аднаго з самых прыкметных фазаў эканамічнага ўздыму, які пачаўся ў 1960-х гадох[9], адбыліся істотныя зьмены ў штогадовым эканамічным росьце краіны. Партугалія спрабавала адаптавацца да зьменлівай сучаснай глябальнай эканомікі. З 1990 году мадэль эканамічнага разьвіцьця Партугаліі павольна адышла ад асновы народнага спажываньня й стала накіравана на экспарт, прыватныя інвэстыцыі й разьвіцьцё сэктара высокіх тэхналёгій. Бізнэс-паслугі абагналі больш традыцыйныя галіны, як то тэкстыльную вытворчасьць, вытворчасьць адзеньня, абутку й коркі[10], а таксама вырабаў з дрэва й напоі[11].
Таксама ў Партугаліі пашыраны чорная й каляровая мэталюргія, машынабудаваньне, разьвіваецца хімічная, нафтаперапрацоўчая й нафтахімічная, цэмэнтная, шкло-керамічная прамысловасьці. У сельскай гаспадарцы пераважае земляробства. Каля паловы апрацоўваемых зямель занята ральлёй, вінаградарствам, пладаводзтвам, аліўкавымі насаджэньнямі. У жывёлагадоўлі пераважае разьвядзеньне буйной рагатай жывёлы, авечкагадоўля, сьвінагадоўля. Асноўнымі зьнешнегандлёвыя партнэрамі зьяўляюцца краіны Эўрапейскай супольнасьці.
Большасьць прамысловых прадпрыемстваў, бізнэс і фінансы сканцэнтраваны ў Лісабоне й Порту, найбуйнейшых мэгаполісах Партугаліі. Раёны Авэйру, Брага, Каімбры, Лейрыі зьяўляюцца найбуйнейшымі эканамічнымі цэнтрамі па-за межамі гэтых двух галоўных сталічных абласьцей.
Партугалія карыстаецца эўра, як нацыянальнай валютай, эканоміка краіны знаходзіцца ў галіне эўразоны з моманту ейнага запуску. Цэнтральны банк Партугаліі зьяўляецца неад’емнай часткай эўрапейскай сыстэмы цэнтральных банкаў.
Партугалія славута сваімі музычнымі кірункамі. Сярод іх найбольш знакаміты — фаду (ад парт. fado — «лёс»). Клясычнай зоркай партугальскага фаду зьяўляецца Амалія Радрыгеш.
У партугальскай літаратуры паэзія заўсёды мела значна большы ўплыў чым проза. У эпоху Сярэднявечча — калі ўтварылася партугальская нацыя — на паўднёвым усходзе Ібэрыйскага паўвострава паэзія была вельмі распаўсюджанай, у гэты час узьніклі адметныя эпічныя й лірычныя творы. Самымі вядомымі клясычнымі паэтамі Партугаліі зьяўляюцца Луіш дэ Камоэш і Фэрнанду Пэсоа, таксама існуе цэлы шэраг іншых, менш вядомых літаратурных мастакоў, якія таксама аказалі значны ўплыў на станаўленьне сучаснай партугальскай літаратуры.
Каталіцкім цэнтрам паломніцтва зьяўляецца мястэчка Фатыма.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.