Палітыка Вялікабрытаніі
палітычная сыстэма / From Wikipedia, the free encyclopedia
Палітыка Вялікабрытаніі палягае на тым, што краіна ёсьць унітарнай дзяржавай, якая кіруецца ў рамках парлямэнцкай дэмакратыі пры канстытуцыйнай манархіі, у якой манарх, у цяперашні час кароль Карл III, ёсьць фармальным кіраўніком дзяржавы, а прэм’ер-міністар краіны ачольвае ўрад. Выканаўчую ўладу ажыцьцяўляе брытанскі ўрад ад імя й з згоды манарха, а таксама існуюць асобныя ўрады Шатляндыі, Ўэйлзу й Паўночнай Ірляндыі. Заканадаўчая ўлада належыць дзьвюм палатам парлямэнту, як то Палаце грамадаў і Палаце лордаў, а таксама шатляндзкім і валійскім парлямэнтам.