From Wikipedia, the free encyclopedia
Па́вал Іва́навіч Ба́таў (1 чэрвеня [ст. ст. 20 траўня] 1897, в. Філісава, Яраслаўская губэрня — 19 красавіка 1985, Масква) — савецкі военачальнік, двойчы Герой Савецкага Саюзу, генэрал арміі, удзельнік Першай сусьветнай, грамадзянскай у Расеі, грамадзянскай у Гішпаніі, савецка-фінскай і нямецка-савецкай войнаў, дэпутат Вярхоўнага Савету СССР 1—5 скліканьняў.
Павал Іванавіч Батаў Павел Иванович Батов | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
1 чэрвеня 1897 — 19 красавіка 1985 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Месца нараджэньня | в. Філісава, Рыбінскі павет, Яраслаўская губэрня, Расейская імпэрыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Месца сьмерці | Масква, РСФСР, СССР | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Прыналежнасьць | Расейская імпэрыя РСФСР СССР | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гады службы | 1915—1985 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Званьне | Генэрал арміі (1974) | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Камандаваў | 3-я армія, 65-я армія, Прыбалтыйская вайсковая акруга | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Бітвы/войны | Першая сусьветная вайна Грамадзянская вайна ў Расеі Грамадзянская вайна ў Гішпаніі Савецка-фінская вайна Нямецка-савецкая вайна | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды |
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Павал Іванавіч Батаў нарадзіўся 1 чэрвеня [ст. ст. 20 траўня] 1897 ў вёсцы Філісава Рыбінскага павету Яраслаўскай губэрні (цяпер у Рыбінскім раёне Яраслаўскай вобласьці Расеі) у беднай сялянскай сям’і. Расеец. Скончыў 2 клясы вясковай школы. У 13 рокаў праз надзвычайную беднату сям’і зьехаў у Пецярбург, дзе пайшоў працаваць у гандлёвы дом братоў Лявонавых[1]. 5 рокаў працаваў грузчыкам і разносчыкам пакупак-замоваў. Адначасна экстэрнам здаў іспыты за шэсьць клясаў і плянаваў працягваць навучаньне.
Праз рок пасьля пачатку Першай сусьветнай вайны Павал Батаў паступіў на службу ў царскае войска. У 1916 року скончыў вучэбную каманду і быў накіраваны на фронт, дзе стаў камандоўцам аддзяленьня выведнікаў. За адзнаку ў баёх узнагароджаны двума Георгіеўскімі крыжамі і двумя мэдалямі[2]. Увосень 1916 року паранены і накіраваны ў Петраград на лекаваньне. У 1917 року скончыў каманду па падрыхтоўцы ў школу прапаршчыкаў і ў званьні малодшы унтэр-афіцэр скончыў службу ў імпэратарскім войску[2].
У жніўні 1918 року Павал Батаў пайшоў добраахвотнікам у Чырвоную Армію. Служыў у 1-м Савецкім стралковым палку, пасьля памочнікам ваеннага кіраўніка па маршавых фармаваньнях пры Рыбінскім ваенкамаце, пасьля памочнікам ваеннага кіраўніка Рэзэрву камначскладу Маскоўскай ваеннай акругі[2]. Удзельнічаў у здушэньні Раманава-Барысаглебскага сялянскага мецяжу. З 1919 року памочнік камандзіра роты, камандзір роты.
Па сканчэньні Грамадзянскай вайны Павал Батаў камандаваў батальёнам у Маскоўскай Пралетарскай стралковай дывізіі[3]. У 1927 року скончыў Стралкова-тактычныя курсы ўдасканаленьня камскладу РСЧА «Стрэл». Чалец КПСС ад 1929 року. Ад 1931 — начальнік штабу, а з 1934 — камандзір 3-га стралковага палку Маскоўскай Пралетарскай стралковай дывізіі[2][4][5].
Ад сьнежня 1936 да жніўня 1937 року[2] пад псэўданімам Пабла Фрыц[6] знаходзіўся ў камандзіроўцы ў Гішпаніі, дзе на баку рэспубліканцаў удзельнічаў у барацьбе з рэжымам Франка. Займаў пост ваеннага дарадніка ў 12-й Інтэрнацыянальнай брыгадзе Матэ Залкі, пасьля дарадніка Тэрўэльскага фронту[1]. Падчас адной з рэкагнасцыровак цяжка паранены[7]. Па вяртаньні ў СССР быў узнагароджаны ордэнамі Леніна і Чырвонага Сьцягу і прызначаны камандзірам 10-га стралковага корпусу. Са жніўня 1938 року камандзір 3-га стралковага корпусу[2]. У гэтым чыне прымаў удзел у Савецка-фінскай вайне і ў паходзе Чырвонай арміі на Заходнюю Беларусь і Заходнюю Ўкраіну[1].
З красавіка 1940 року намесьнік камандоўца войскамі Закаўкаскай вайсковай акругі.
За некалькі дзён да пачатку нямецка-савецкай вайны прызначаны камандоўцам сухапутнымі войскамі Крыму і адначасна камандзірам 9-га корпусу[1]. Арганізоўваў супрацьдэсантную абарону Крымскай паўвыспы. Рашэньнем Стаўкі ВГК ал 14 жніўня 1941 прызначаны намесьнікам камандоўца створанай 51-й Асобнай арміі. У другой палове верасьня, калі перадавыя часткі 11-й нямецкай арміі падышлі да Крыму, ачоліў апэратыўную групу, прызначаную для нанясеньня контрудараў. Кіраваў дзеямі войскаў пры адбіцьці спробаў нямецкіх войскаў прарвацца ў Крым цераз Перакопскі перашыек.
Пасьля эвакуацыі з Крыму — камандовец 51-й Асобнай арміяй (19 лістапада — сьнежань 1941 року)[8]. Кіраваў падрыхтоўкай арміі да Керчанска-Феадосійскай дэсантнае апэрацыі.
У студзені-лютым 1942 камандаваў 3-й арміяй Паўднёва-Заходнягя фронту наўзамен загінулага Пётра Пшоньнікава. Быў памочнікам камандоўцы Бранскага фронту па фармаваньнях, камандоўцам 4-ай танкавай арміі на Данскім фронце.
14 кастрычніка 1942 прыняў камандаваньне 65-й арміяй. 19 лістапада армія ў складзе Данскога фронту з раёну Клецкай перайшла ў наступ, прарвала абарону суперніка, вызваліла Казачы Курган, Вярцячы і выйшла на заходнюю ўскраіну Сталінграду. Удзельнічала на заключным этапе Сталінградзкай бітвы ў апэрацыі «Кальцо» па зьнішчэньні акружанай нямецкай групоўкі генэрал—фэльдмаршала Фрыдрыха Паўлюса. Зьнішчыла болей за 30 000 і ўзяла ў палон каля 26 500 гітлераўцаў.
У лютым-сакавіку 1943 року разам зь іншымі войскамі сфармаванага на базе Данскога Цэнтральнага фронту прыняла ўдзел у Сеўскай наступальнай апэрацыі на паўночным напрамку і прасунулася на 30-60 кілямэтраў на захад. У часе Курскай бітвы 65-я армія трымала абарону на выступе супраць 20-га армейскага корпусу ў раёне Сеўску.
З 26 жніўня па 30 верасьня ўдзельнічала ў Чарнігаўска-Прыпяцкай апэрацыі, абароне ў раёне Сеўску, фарсіраваньні р. Дзясны, вызваленьні г. Ноўгарад-Северскі, прайшла зь цяжкімі баямі каля 300 кілямэтраў і выйшла да сярэдняга цячэньня Дняпра ў раёне м. Лоеў.
Павал Батаў пачаў рыхтаваць войскі да фарсіраваньню Дняпра. 15 кастрычніка 1943 року пасьля магутнай артылерыйскай падрыхтоўкі сілы 4-га батальёну захапілі пляцдарм на правым беразе ракі і ўтрымлівалі яго цягам усяго дню. Да 27 кастрычніка злучэньні 65-ай армі адваявалі пляцдарм на 20 кілямэтраў у глыбіню і 35 кілямэтраў па фронце пераправы. З захопам стратэгічных пляцдармаў на Дняпры былі створаныя ўмовы для наступу ў Беларусі і правабярэжнай Украіне.
Войскі Паўла Батава ў складзе 2-га Беларускага фронту прымалі ўдзел у Вісла-Одэрскай, Млаўска-Эльбінскай, Усходне-Прускай, Усходне-Памяранскай і Бэрлінскай наступальных апэрацыях.
Другім мэдалём «Залатая Зорка» генэрал-лейтэнант Батаў узнагароджаны 26 чэрвеня 1945 року за ўзорнае кіраваньне войскамі ў Беларускай апэрацыі, пры фарсіраваньні р. Віслы, штурме Данцыгу і авалоданьні Штэтынам.
У пасьляваенны час Павал Батаў камандаваў 7-й і 11-й арміямі (1945—1950), быў першым намесьнікам Галоўнакамандуючага Групы савецкіх войскаў у Нямеччыне, камандуючым войскамі Прыкарпацкае і Прыбалтыйскае вайсковае акругаў (1950—1958), старэйшым ваенным адмыслоўцам у Народна-вызваленчай арміі Кітаю.
У 1962—1965 гг. — начальнік штабу Аб’яднаных Узброеных сілаў краінаў-удзельніц Варшаўскае дамовы, пасьля ў групе генэральных інспэктараў МА СССР. У 1970—1981 — старшыня Савецкага камітэту вэтэранаў вайны. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савету СССР 1—5 скліканьняў. Актыўна супрацоўнічаў з ваеннымі выдавецтвамі, напісаў кнігі «У паходах і баёх», «Перакоп 1941» і інш.
Сканаў 19 красавіка 1985 року. Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве.
Павал Батаў быў жанаты зь Юзэфай Сямёнаўнай. Мелі двух дачок — Маргарыту і Галіну.
Павал Батаў — ганаровы грамадзянін Рыбінску (1972) і Яраслаўскай вобласьці (1983), местаў Ноўгарад-Северскі, Лоеў, Рэчыца, Азёркі, Шацілавічы[9], Гданьск і Шчэцін.
Імем Паўла Батава названыя праспэкт і вуліца ў Рыбінску[10], вуліцы ў Бранску, Валгаградзе, Яраслаўлі, Шацілавічах, Бабруйску, Пружанах, Данецку, Макееўцы. У Рыбінску на Мэмарыяльным комплексе «Агонь славы» яму ўсталяваны бронзавы бюст, на радзіме створаны музэй.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.