места ў Славаччыне From Wikipedia, the free encyclopedia
Ні́тра (па-славацку: Nitra, па-нямецку: Neutra) — горад на захадзе Славаччыны й адміністрацыйны цэнтар Нітранскага края, месьціца на рацэ Нітра. Насельніцтва гораду складае амаль 85 тысячаў чалавек.
Нітра | |||||
славац. Nitra | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 826 | ||||
Краіна: | Славаччына | ||||
Край: | Нітранскі | ||||
Прэзыдэнт места: | Марка Гатас[d] | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 167 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 037 | ||||
Паштовы індэкс: | 949 XX, 950 50 | ||||
Нумарны знак: | NR | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 48°18′53″ пн. ш. 18°5′15″ у. д. | ||||
Нітра | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://nitra.sk/ |
Напрыканцы V стагодзьдзя на тэрыторыі Нітры ўпершыню зьяўляюцца славяне. У VII стагодзьдзі тэрыторыя была часткай імпэрыі Сама, потым было створана Нітранскае княства, якое пазьней сталася часткай Вялікай Маравіі. Менавіта Нітра лічыцца калыскай славацкага хрысьціянства, бо як лічыцца ў 829—833 гадох паганец Прыбіна заклікаў сюды зальцбурскага архіэпіскапа, каб той асьвяціў царкву. Тутака й спыняліся Кірыл і Мяфодзій. Пасьля паразы Вялікай Маравіі Нітра адыйшла да Вугорскага каралеўства, дзе стала цэнтрам жупы.
У 1248 годзе Нітра стала свабодным каралеўскім горадам, яна належала да ліку самых заможных гарадоў Вугоршчыны. У XIX стагодзьдзі тут жыло больш за 10 тысячаў жыхароў. У складзе Чэхаславаччыны Нітра зноўку сталася цэнтрам жупы. На сёньня Нітра важны прамысловы цэнтар заходняй Славаччыны.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.