Remove ads
манархія ў Цэнтральнай Эўропе (1000—1946) From Wikipedia, the free encyclopedia
Карале́ўства Вуго́ршчына (па-лацінску: Regnum Hungariae, па-вугорску: Magyar Királyság, па-нямецку: Königreich Ungarn — усходнеэўрапейская дзяржава, якая існавала з 1001 па 1918 гг. Узьнікла на захадзе сучаснай Вугоршчыны і пашырала свае ўладаньні на ўсю тэрыторыю Вугоршчыны, Трансыльваніі, Славаччыны, Ваяводзіны, Падкарпацкай Русі, Харватыі (за выняткам Далмацыі) і некаторых іншых земляў.
Каралеўства Вугоршчына Magyar Királyság | |||||
| |||||
| |||||
Афіцыйная мова | вугорская, нямецкая, лацінская | ||||
Сталіца | Будапэшт Браціслава Буда Сэкешфэхервар Дэбрэцэн Эстэргом | ||||
Форма кіраваньня | манархія | ||||
Плошча • агульная |
325,411 км² км² | ||||
Насельніцтва • агульнае (1940) |
14,679,573 | ||||
Канфэсійны склад | рыма-каталіцтва, пасьля кальвінізм, лютэранства і іншыя |
Аўстра-Вугоршчына зьявілася ў 1867 годзе ў выніку двухбаковага пагадненьня паміж аўстрыйскімі немцамі і вугорцамі, якое рэфармавала Аўстрыйскую імпэрыю (якая, у сваю чаргу, была створана ў 1804 годзе). Вугорскае каралеўства атрымала шырокую аўтаномію ў складзе імпэрыі, у тым ліку значныя «паўкаланіяльныя» ўладаньні (Трансыльванія, Харватыя, Славакія), якія ўтваралі разам так званую вугорскую Трансьлейтанію, у якой вугорцы складалі толькі каля 45% насельніцтва. Вугорская эліта дамаглася права на сваю афіцыйную мову — вугорскую, разгарнула даволі агрэсіўную кампанію па мадзьярызацыі — моўнай асыміляцыі меншасьцяў, якія складалі большасьць насельніцтва Трансьлейтаніі.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.