Сэкешфэхэрвар (па-вугорску: Székesfehérvár) — места ў Вугоршчыне, адміністрацыйны цэнтар мэд’е Фэер. Насельніцтва на 2010 год — 101 973 чалавекі. У сярэднявеччы места было каралеўскай рэзыдэнцыяй і адным з найбуйнейшых местаў краіны. Тут былі каранаваныя 37 каралёў і 39 каралеў, у 15 Сэкешфэхэрвары пахаваны 15 манархаў.

Хуткія факты
Сэкешфэхэрвар
вуг. Székesfehérvár
Thumb
Цэнтральная частка места
Thumb Thumb
Герб Сэкешфэхэрвару Сьцяг Сэкешфэхэрвару
Першыя згадкі: 1009
Краіна: Вугоршчына
Мэд’е: Фэер
Прэзыдэнт места: András Cser-Palkovics[d]
Плошча: 170,89 км²
Вышыня: 118 м н. у. м.
Насельніцтва (2010)
колькасьць: 101 973 чал.
шчыльнасьць: 596,72 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +36 22
Паштовы індэкс: 8000
Геаграфічныя каардынаты: 47°12′0″ пн. ш. 18°25′0″ у. д.
Сэкешфэхэрвар на мапе Вугоршчыны
Thumb
Сэкешфэхэрвар
Сэкешфэхэрвар
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.szekesfehervar.hu
Закрыць

Назва

Вугорскае «Szek» аналагічна нашаму, беларускаму — «пасад». Якое, у сваю чаргу, тое ж самае, што й трон — знак царскай славы й магутнасьці. А яшчэ — месца знаходжаньня кіравальнага васпана. «Feher» у перакладзе з вугорскага — «белы». І апошні складнік — «Var», што азначае «места».

Усё разам атрымліваецца «Белае пасадніцкае (каралеўскае) места». Сэкешфэхэрвар — першая вугорская сталіца, якую ў 972 году сярод цяжкапраходных балот і багны заклаў князь Гёза. Толькі тады места звалася на лацінскі манер — «Альба Рэгія». Што, зрэшты, значыць практычна тое ж самае, што і вугорскі варыянт — «белае каралеўскае места».

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.