From Wikipedia, the free encyclopedia
Нью-Дэ́лі, Новае Дэлі (гіндзі: नई दिल्ली; пэнджабі: ਨਵੀਂ ਦਿੱਲੀ, па-ангельску: New Delhi) — афіцыйная сталіца Індыі, зьяўляецца раёнам гораду Дэлі. Мае статус нацыянальнай сталічнай тэрыторыі (national capital territory). Нягледзячы на тое, што афіцыйна Нью-Дэлі зьяўляецца асобным горадам, на практыцы, ён мае агульную інфраструктуру з Дэлі і зьяўляецца адным зь яго прыгарадаў. Насельніцтва налічвае каля 320 тыс. чалавек.
Нью-Дэлі | |
гіндз. नई दिल्ली | |
Дата заснаваньня: | 1911[1] |
Краіна: | Індыя |
Плошча: |
|
Вышыня: | 216 м н. у. м. |
Насельніцтва: | |
Часавы пас: | UTC+5:30 |
Тэлефонны код: | +91-11 |
Паштовы індэкс: | 110001 |
Нумарны знак: | DL-0? |
Геаграфічныя каардынаты: | 28°36′50″ пн. ш. 77°12′32″ у. д. |
Нью-Дэлі | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
http://www.ndmc.gov.in/ |
У старажытнасьці старая частка гораду была вядомая пад назвай Індрапрашта. У І тысячагодзьдзі н. э. горад быў сталіцай невялікай дзяржавы. У ХІІ стагодзьдзі Дэлі быў заваяваны мусульманамі і з 1206 году стаў сталіцай Дэлійскага султанату. З ХІV стагодзьдзя Дэлі быў заваяваны тымурыдамі. У 1526—1739 гадах горад быў сталіцай Вялікіх Маголаў. З 1803 году Дэлі перайшоў пад уладу брытанцаў. У 1912 годзе брытанцы перанесьлі сталіцу Індыі з Калькуты ў Нью-Дэлі, а з 1947 году стаў сталіцай незалежнай Індыі.
Нью-Дэлі разьмяшчаецца ў паўночнай частцы Індыі ў Інда-Ганскай раўніне. Горад знаходзіцца ў сэйсьмічна актыўнай зоне.
Клімат гораду рэзка кантынэнтальны. Тэмпэратура паветра вагаецца ад 40 °C летам да 4 °C зімой. Лета цягнецца большую частку году, з красавіка да кастрычніка з сэзонам мусонаў ў ліпені-жніўні. Зіма пачынаецца ў лістападзе і самая халодная яе частка прыходзіцца на студзень. Сярэдняя гадавая тэмпэратура дасягае 25 °C. Сярэднегадавая колькасьць ападкаў складае прыкладна 700 мм, большасьць якіх выпадае ў пэрыяд мусонаў (ліпень-жнівень).
Насельніцтва Нью-Дэлі складае каля 320 тыс. чалавек, агульная колькасьць насельніцтва Дэлі складае каля 14,1 млн чалавек, што робіць гэты горад другім, пасьля Мумбаі, па колькасьці насельніцтва горадам Індыі.
82% насельніцтва Дэлі зьяўляюцца індуістамі, 11,7% — мусульмане, 4% — сітхі, 1,1% — джайністы, 0,9% — хрысьціяне.
Асноўнай мовай зьяўляецца гіндзі, але часта ўжываецца ангельская мова, пэнджабі і урду.
У цэнтры Нью-Дэлі знаходзіцца Раджыў-Чоўк (адзін з найбуйнейшых камэрцыйных і фінансавых цэнтраў Індыі). Увогуле Дэлі зьяўляецца асноўным камэрцыйным цэнтрам Паўднёвай Азіі (унутраны прадукт гораду складае каля 830,85 млрд рупіяў).
Асноўнымі працадаўцамі ў Нью-Дэлі зьяўляецца ўрад і розныя ўрадавыя ўстановы. Але таксама тут знаходзяцца прадстаўніцтвы буйных транснацыянальнык карпарацыяў, якія працуюць у сфэры інфармацыйных тэхналёгіяў, тэлекамунікацыяў, банкаўскай справы, турызму.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.