Нарко́тыкі (ад па-грэцку: ναρκωτικός — дурманлівы) — група фармакалягічных рэчываў, якія дзейнічаюць у асноўным на цэнтральную нэрвовую сыстэму і выклікаюць ў арганізьме здранцьвеньне, якое можа даць палягчэньне, пачуцьцё эўфарыі або наркатычны сон. Наркотыкі таксама могуць выклікаць галюцынацыі. Іх ужыцьцё прыводзіць да разьвіцьця псыхозу, што выклікае схільнасьць да самагубства[1].

Хуткія факты Падкляса ад, Гісторыя тэмы ...
наркотык
Thumb
фармакалягічная група
Падкляса аддэпрэсант, анальгетыкі Рэдагаваць
Гісторыя тэмыгісторыя наркотыкаў Рэдагаваць
Закрыць

Іхні распаўсюд заканадаўча забараняецца і абмяжоўваецца. Улучаюць такія расьлінныя і вытворныя зь іх рэчывы, як алькаголь, какаін, канопля, тытунь, опій і яго вытворныя (гераін, кадэін, марфін і пантапон), а таксама снатворныя сродкі (барбаміл, веранал і іншыя вытворныя барбітуравай кісьлі) і антыдэпрэсанты (тыянэптын).

Узьдзеяньне

Thumb
Марыхуана

Наркотыкамі лекуюць боль, кашаль і панос. Іх прыём павышае ўтрыманьне дафаміну ў крыві, што выклікае стан асалоды і эўфарыю, зьмяншае агрэсію ды непакой. Пры гэтым агульны сынтэз дафаміну ў нэрвовай сыстэме падае. У выніку ўзьнікае псыхалягічная і цялесная цяга да паўторнага прыёму (наркаманія) дзеля пазьбяганьня апатыі, болю і дэпрэсіі. Месяц ужываньня выклікае пачуцьцёвую няўстойлівасьць, кволасьць, зьніжэньне памяці і інтэлекту[2]. Перадазіроўка ўяўляе сьмяротную пагрозу. Неахайнае і нядбайнае ўвядзеньне вядзе да заражэньня гепатытам і СНІД.

Беларусь

На беларускім наркарынку пераважаюць «бубкі» (прапітанае алькоідамі опію насеньне маку), што скарачаюць тэрмін жыцьця яго спажыўцоў да 2 гадоў[3]. З-за мяжы наркотыкі трапляюць у Беларусь пераважна зь Нідэрляндаў і 5 сумежных краінаў. Праз краіну з Усходу ў Эўрапейскі Зьвяз правозіцца гераін і расейскія прэкурсоры, у адваротным кірунку — амфэтамін, гашыш, марыхуана і экстазі[4]. У 2010 г. удалося выкрыць 1424 спробы збыту наркотыкаў (49 з-за мяжы) і 123 наркапрытоны (палова ў сталіцы). Сярод амаль 400 кг канфіскаваных наркотыкаў было каля 190 кг марыхуаны (48%), звыш 35 кг гераіну (9%), 25 кг гашышу (6%) і каля 2 кг мэтадону (0,5%). Праз увядзеньне з 2010 г. зьняволеньня за гандаль спайсам[5] яго сталі пастаўляць з Расеі і Ўкраіны замест Эўразьвязу[6].

На пачатак 2014 году ў турмах Беларусі знаходзілася 2294 асуджаных за незаконны абарот дурманаў і псыхатропаў, што было 4-м найбольшым лікам асуджаных за пэўнае злачынства пасьля крадзяжу, забойства і цяжкага цялеснага пашкоджаньня[7].

Глядзіце таксама

Крыніцы

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.