Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Галюцына́цыя, таксама амаро́ка[1] — абман зроку, слыху, нюху або дотыку, які ўзьнікае ў сьвядомасьці, бязь зьнешняга раздражняльніка; уяўнае адчуваньне таго, чаго ў сапраўднасьці няма[2].
Галюцынацыя | |
Сынонім | Амарока |
---|---|
Спэцыяльнасьць | псыхіятрыя, мэдычная псыхалёгія, псыхатэрапія |
Працягласьць | У людзей з кароткачасовым псыхатычных засмучэньнем гэта доўжыцца менш за адзін месяц. Шызафрэнічныя галюцынацыі могуць доўжыцца ўсё жыцьцё пры адсутнасьці лячэньня. |
Віды | Зрокавыя, слыхавыя, смакавыя, нюхальныя й тактыльныя галюцынацыі. |
Сьмяротнасьць | Невядомая |
Галюцынацыя ў Вікісховішчы |
Ён узьнікае пры моцнай стомленасьці й / або ўжываньні адмысловых рэчываў.
Адрозьніваюць галюцынацыі:
Паводле складанасьці:
Існуюць таксама сапраўдныя галюцынацыі й псэўдагалюцынацыі (менш выразныя і ў меншай ступені зьвязаныя з пачуцьцём рэальнасьці; адсутнічаюць у дзіцячым узросьце).
Да галюцынацыяў не адносяць ілюзіі. Зрокавыя галюцынацыі характэрныя для псыхозаў інфекцыйнага й інтаксікацыйнага паходжаньня.
Галюцынаґены — кляса рэчываў, здольных выклікаць галюцынацыі. Да іх адносяцца дысацыятывы й халіналітыкі.
У Беларусі лекавае й навуковае выкарыстаньне галюцынаґенаў забаронена.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.