From Wikipedia, the free encyclopedia
Міхал Ксавэры Сапега (3 сьнежня 1735, места Высокае Берасьцейскага ваяводзтва — 24 лістапада 1766, места Беласток Падляскага ваяводзтва) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Крайчы вялікі літоўскі (1687—1692), генэрал-маёр (1756). Кавалер Ордэна Белага Арла (1759).
М. К. Сапега. Невядомы мастак, па 1759 | |
Герб «Ліс» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 3 сьнежня 1735 |
Памёр | 24 лістапада 1766 |
Пахаваны | |
Род | Сапегі |
Бацькі | Казімер Лявон Сапега Караліна з Радзівілаў |
З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Казімера Лявона і Караліны з Радзівілаў. Меў брата Аляксандра Міхала.
Рана страціў бацьку, сьпярша выхоўваўся маці і дзядзькам Юзэфам Станіслава, потым дзядзькам Міхалам Антоніем, а таксама Міхалам Фрыдэрыкам Чартарыйскім.
Як палкоўнік польнай булавы 12 красавіка 1756 атрымаў званьне генэрал-маёра. У 1758 абіраўся паслом на сойм. У 1761—1764 далучыўся да партыі супраціўнікаў Фаміліі, у прыватнасьці да гетмана вялікага кароннага Яна Клімэнта Браніцкага. Па абраньні на сталец Станіслава Аўгуста Панятоўскага атрымаў ад Міхала Фрыдэрыка Чартарыйскага абяцаньне прабачыць ранейшыя спрэчкі пры ўмове падтрымкі абраньня пэўных паслоў (люты 1766).
Не стварыў радзіны. Пахавалі М. К. Сапегу ў кляштары картузаў у Бярозе Картускай[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.