![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/ac/FE-10_06.jpg/640px-FE-10_06.jpg&w=640&q=50)
Мэтрапалітэн Мэхіка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мэтрапалітэн Мэхіка (па-гішпанску: Sistema de Transporte Colectivo Metro / STC Metro) — сетка мэтрапалітэну ў Мэхіка, другі мэтрапалітэн Паўночнай Амэрыкі па перавозе пасажыраў штогод (каля 1,8 мільярду пасажыраў). Адкрыты 4 верасьня 1969 году.
Мэтрапалітэн Мэхіка | |
![]() | |
![]() | |
Інфармацыя | |
---|---|
Месцазнаходжаньне | Мэхіка, Мэксыка |
Пачатак працы | 4 верасьня 1969 |
Лініі |
12 лініяў Даўжыня: 226 км |
Колькасьць станцыяў | 195 |
Пасажырапаток на дзень | 7,6 млн. (2012) |
Пасажырапаток на год | 1623 млн (2015) |
Схема мэтрапалітэну | |
![]() |
Сёньня складаецца з 12 лініяў агульнай даўжынёй у 226 кілямэтраў і 195 станцыяў, зь якіх 115 знаходзяцца пад зямлёй, 54 — наземныя ды 26 — надземныя. У Мэхіка выкарыстоўваюцца цягнікі з гумавымі шынамі, якія дапамагаюць значна паменшыць гучнасьць цягнікоў і вібрацыю ад іх, што ва ўмовах тэктанічнай актыўнасьці каля Мэхіка вельмі мэтазгодна. З-за апошняга ў мэтро Мэхіка выкарыстоўваюцца асаблівыя будаўнічыя прыёмы, якія дапамагаюць добра супрацьстаяць землятрусам. Напрыклад, падчас землятрусу ў 1985, калі некалькі будынкаў былі зруйнаваны, сетка мэтро амаль не была пашкоджана.
Кошт праезду ў мэтро — 5 мэксыканскіх даляраў (38 амэрыканскіх цэнтаў).