Землятрус
From Wikipedia, the free encyclopedia
Землятру́с — рухі, ваганьні або штуршкі зямной паверхні, выкліканыя сэйсьмічнымі хвалямі.
Гэта працэс вызваленьня энэргіі, якая назапасілася ў сьціснутых ці расьцягнутых горных пародах у выніку руху тэктанічных плітаў. Землятрус — адзін з самых небясьпечных натуральных фэномэнаў на нашай плянэце, адказны за сьмерць мільёнаў чалавек і сотні зьнішчаных гарадоў. Найбольш небясьпечныя ўразьлівыя рэгіёны — гэта межы тэктанічных пліт. Для вымярэньня сілы землятрусу карыстаюцца гэтак званай шкалой Рыхтэра.