![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/53/Central_Obesity_011.jpg/640px-Central_Obesity_011.jpg&w=640&q=50)
Мэтабалічны сындром
атлусьценьне ў спалучэньні зь гіпэртаніяй і паніжанай адчувальнасьцю да інсуліну / From Wikipedia, the free encyclopedia
Мэтабалі́чны сындро́м — атлусьценьне, пры якім адзначаюцца прынамсі 3 з наступных 5 акалічнасьцяў: 1) акружнасьць таліі звыш 88 см, 2) гіпэртанія звыш 130/85 мм іртутнага слупка, 3) узровень глюкозы ў крыві нашча звыш 5,6 мілімоль/літар, 4) паніжаная адчувальнасьць вузаў да інсуліну праз узровень трыгліцэрыдаў звыш 1,7 ммоль/літар, 5) паніжэньне ўзроўню добрага халестэрыну менш за 1,29 ммоль/літар.
Мэтабалічны сындром | |
![]() | |
Спэцыяльнасьць | эндакрыналёгія |
---|---|
Сымптомы | атлусьценьне, хранічнае запаленьне |
Ускладненьні | цукровы дыябэт, рак, аўтаімунныя хваробы і прыдуркаватасьць |
Звычайна праяўляецца | гіпэртанія |
Прычыны | пераяданьне |
Фактары рызыкі | інсульт, сэрцавы прыступ |
Мэтад дыягностыкі | замер акружнасьці таліі і крывянога ціску, аналіз глюкозы, трыгліцэрыдаў і халестэрыну ў крыві |
Прафіляктыка | нізкакалярыйная ежа і штодзённая цялесная разьмінка |
Лячэньне | схудненьне да здаровай вагі |
Лекі | мэдфармін |
Мэтабалічны сындром у Вікісховішчы |
Узьнікае ад працяглага пераяданьня, калі спажываньне калёрыяў зь ежай і пітвом устойліва перавышае іх штодзённы выдатак. На сьценках крывяносных судзінаў адкладаюцца халестэрынавыя бляшкі, якія робяць судзіны менш элястычнымі. Пры аздараўленчым схудненьні зьмяншаецца нагрузка на суставы, сэрца і хрыбетнік. Выклікае ўскладненьні, калі суадносіны акружнасьці таліі да росту перавышаюць 0,48. Найбольшую небясьпеку ўяўляе адкладаньне тлушчу вакол таліі, калі патаўсьценьне адбываецца ў шарападобным выглядзе яблыка. Хвароба істотна зьніжае працягласьць жыцьця. Прадухіленьню хваробы спрыяе нізкакалярыйная ежа і штодзённая цялесная нагрузка, якая павышае выдатак калёрыяў да ўзроўню іх паступленьня. Пры хваробе прымаюць мэдфармін дзеля павелічэньня адчувальнасьці вузаў да інсуліну, каб зьнізіць яго ўзровень у арганізьме[1].