Мурманск
горад у Расеі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Му́рманск (па-расейску: Мурманск) — горад у Расеі, цэнтар Мурманскай вобласьці, з 1985 году — горад-герой. Насельніцтва — 287 847 жыхароў (на 2020 год), гэта пакуль што найбуйнейшы горад у сьвеце на поўнач ад палярнага кругу. Адлегласьць ад Масквы 1967 км[2]. Мурманск — вялікі порт на ўзьбярэжжы Баранцава мора, зімою не замярзае. Чыгуначная станцыя, аэрапорт. Праз горад праходзіць фэдэральная аўтамагістраль «Кола» (Санкт-Пецярбург — Петразаводзк — Мурманск — Барысаглебскі/мяжа з Нарвэгіяй)[3]. Ад 1962 году ў Мурманску дзейнічаюць тралейбусы[4].
Мурманск лац. Murmansk | |||||
рас. Мурманск | |||||
Па гадзіньнікавай стрэлцы зь верхняга левага кута: мэмарыял «Абаронцам Савецкага Запаляр'я ў гады Вялікай Айчыннай вайны», сквэр на плошчы Пяць кутоў і гатэльна-дзелавы цэнтар «Арктыка», мэмарыял «Маракам, якія загінулі ў мірны час», панарама Мурманска з заходняга берага Кольскай затокі, атамны ледакол «Ленін» | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 4 кастрычніка 1916 | ||||
Горад з: | 1916 | ||||
Былая назва: | Раманаў-на-Мурмане (да 1917) | ||||
Краіна: | Расея | ||||
Суб’ект фэдэрацыі: | Мурманская вобласьць | ||||
Кіраўнік: | Андрэй Сысоеў[d] | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 51 м н. у. м. | ||||
Унутраны падзел: | 3 акругі: Ленінская, Кастрычніцкая і Першамайская | ||||
Насельніцтва: | 287 847 чал. | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | 8152 | ||||
Паштовы індэкс: | 183000 | ||||
Нумарны знак: | 51 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 68°58′0″ пн. ш. 33°5′0″ у. д. | ||||
Мурманск | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.citymurmansk.ru/ |
Рыбная і рыбапепапрацоўчая прамысловасьць, суднабудаваньне і суднарамонт, будаўнічых матэрыялаў. Тралавы, селядцовы і прыёмна-транспартны флёты. Мурманск — першы пункт Паўночнага марскога шляху. База ледакольнага, у тым ліку атамнага флёту. У горадзе разьмешчаныя тры ВНУ. Абласны драматычны тэатр, абласная філярмонія[5]. Краязнаўчы, ваенна-марскі і мастацкі музэй. Каля Мурманска — ваенна-марская база Гаджыева[6].
У горадзе знаходзіцца аддзяленьне беларускай амбасады.