Мечыслаў Часноўскі
гісторык і дыплямат Рэспублікі Беларусь / From Wikipedia, the free encyclopedia
Мечыслаў Эдвардавіч Часноўскі (нар. 1948; в. Коцеўшчына, Валожынскі раён, цяпер Менская вобласьць, Беларусь) — гісторык і дыплямат Рэспублікі Беларусь. Доктар гістарычных навук (2001), прафэсар (2003). Сябра Агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2005). Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (1998), кавалер мэдаля Францішка Скарыны (2011)[1]. Былы рэктар Берасьцейскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (2002—2014), які атрымаў абвінавачваньні ў палітычных рэпрэсіях. Зь сярэдзіны 2000-х гадоў — сябра Дзяржаўнай камісіі Рэспублікі Беларусь па падрыхтоўцы падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў па гісторыі, сэкцыі сацыяльна-гуманітарных дысцыплінаў Дзяржаўнай камісіі Рэспублікі Беларусь па падручніках. З 2014 г. сабра Рады па абароне дысэртацыяў Д02.01.05 пры Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце[2].
Мечыслаў Часноўскі | |
Дата нараджэньня | 18 траўня 1948(1948-05-18) |
---|---|
Месца нараджэньня | вёска Коцеўшчына, Валожынскі раён, Маладэчанская вобласьць, Беларуская ССР, СССР |
Дата сьмерці | 17 кастрычніка 2021(2021-10-17) (73 гады) |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | Гістарычны факультэт БДУ |
Занятак | дыплямат, гісторык |
Навуковая сфэра | гісторыя |
Месца працы | Факультэт міжнародных адносін БДУ |
Вядомы як | адмысловец у пераўтварэньнях пасьля «аксамітных» рэвалюцыяў 1989—1991 гг. |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук[d] (2001) |
Вучні | 3 кандыдаты навук |
Узнагароды |
«Выдатнік адукацыі» (1998 г.)
|