Маце́й зь Вільні (лац.: Matthias Vilnensis; лет. Motiejus Trakiškis; пол.: Maciej; каля 1370 — 1453, Вільня) — рэлігійны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Першы жамойцкі біскуп (1417—1422), віленскі біскуп (4 траўня 1422 — 7 траўня 1453).

Хуткія факты Адукацыя, Дзейнасьць ...
Закрыць

Біяграфія

У 1408 годзе скончыў Карлаў унівэрсытэт у Празе, дзе атрымаў ступень магістра вольных мастацтваў. Потым навучаўся ў Сіенскім унівэрсытэце. Служачы дэканам Трокаў, удзельнічаў у хрысьціянізацыі Жамойці. Падтрымліваў палітычны курс Вітаўта Вялікага. Быў намінаваны вялікім князем на пост жамойцкага біскупа. 24 кастрычніка 1417 году ў Троках адбылося яго пасьвячэньне.

Паводле Яна Длугаша, Мацей паходзіў з інфлянцкіх немцаў, але вялікі князь Вітаўт менаваў яго ліцьвінам. У лютым 1422 году ў Наваградку ён шлюбаваў караля польскага Ягайлу і князёўну Соф’ю Гальшанскую. Таго ж году стаў біскупам віленскае дыяцэзіі.

Падчас прызначэньня на медніцкую катэдру было адзначана, што Мацей здавальняюча валодае жамойцкай (samogithice) гаворкай[1] (а храніст Ян Длугаш зазначаў, што той «добра ведаў мовы літоўскую і жамойцкую»[2]). Паводле летувіскіх дасьледнікаў, гэта азначае, што Мацей пашыраў летувіскую мову ў касьцёле Вялікага Княства Літоўскага[1]. Тым ня менш, веданьне жамойцкае гаворкі ў прывілеі Вітаўта было адзначана як дадатковая якасьць Мацея, а «літоўскай» мовай у ВКЛ, у тым ліку ў касьцёле, тады называлася старабеларуская мова, пра што сьведчыць прывілей вялікага князя Аляксандра 1501 году, які патрабаваў, каб казані ў касьцёлах Радашкавічаў, Маладэчна, Койданава, Слоніму, Ліды, а таксама Трысьцянкі, Далістава і Гонядзі на Падляшшы, ды іншых местаў абавязкава прамаўляліся «ў літоўскай мове» (Lythuanici idiomatis)[lower-alpha 1][3].

Біскуп Мацей пасылаў прадстаўнікоў на Флярэнтыйскі сабор. Заснаваў шмат цэркваў і актыўна абараняў правы й прывілеі ліцьвінаў. Увёў інквізыцыю дзеля змаганьня з гусітамі. 27 кастрычніка 1430 году адпяваў вялікага князя Вітаўта.

Заўвагі

  1. Codex Ecclesie Vilnensis. Nr. 507. P. 616—617.

Крыніцы

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.