Мацей Грушэцкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мацей Грушэцкі (па-польску: Maciej Gruszecki) — рыцар гербу Любіч і каронны харунжы караля Ўладзіслава II Ягайлы. Пасаду атрымаў падчас Грунвальдзкай бітвы. За крывавыя рыцарскія заслугі атрымаў ад караля Ягайлы ў 1411 годзе вёску ў Люблінскім ваяводзтве — Грушкі(pl) (Грушыцы), ад якой узяў сваё прозьвішча — «Грушэцкі» (па-польску: Gruszecki) і стаўся такім чынам родапачынальнікам шляхецкага рыцарскага роду Грушэцкіх гербу Любіч.
Герб Любіч | |
Каронны харунжы караля Уладзіслава II Ягайлы | |
---|---|
з 1410 г. — няма зьвестак | |
Папярэднік | рыцар Марцін з Врацімавіцаў гербу Полуказы |
Асабістыя зьвесткі | |
Памёр | |
Род | Грушэцкія |
Жонка | Маліцкая |
Дзеці | Эдржэй (па-беларуску: Андрусь) |
Рэлігія | рыма-каталік |
Дзейнасьць | жакей |
Напачатку Грунвальдзкае бітвы каронным харунжым караля Ўладзіслава II Ягайлы быў рыцар Марцін з Врацімавіцаў гербу Полуказы. Але ў пылы бітвы ён абраніў сьцяг Каралеўства Польскага. Гэта здарылася тады, калі войска літоўскае зьвярнулася ва ўцёкі, і разгарнулася жорсткая бітва паміж польскімі і прускімі войскамі. Між тым, як крыжакі сталі намагаць ўсе сілы да перамогі, вялікая харугва польскага караля Ўладзіслава зь белым арлом, якую нёс Марцін з Врацімавіцаў, пад варожым націскам валіцца на зямлю. Крыжакі ўжо спадзяваліся на хуткую перамогу, але дзякуючы вопытным і адважным рыцарам, якія былі побач са сьцягам і затрымалі яго падзеньне, сьцяг быў хутка падняты ізноў. Каб замяць ганьбу і крыўду і адстаяць гонар сьцягу, польскія рыцары, натхнёныя падняцьцём сьцягу і жаданьнем адстаяць яго гонар, у ярасным націску абрушыліся на ворага.
З гэтага часу каронным харунжым стаў рыцар Мацей гербу Любіч. За крывавыя заслугі кароль Ягайла, які паставіў рыцара Мацея каронным харунжым, дараваў яму ў Люблінскім ваяводзтве вёскі Грушыцы, і Малыя і Вялікія(pl), навечна. Ад назвы гэтай мясьціны пайшло і прозьвішча, што замацавалася за ім — «Грушэцкі», а ён такім чынам стаў родапачынальнікам Грушэцкіх. Прозьвішча гэта таксама атрымалі і двое яго братоў. Мацей, будучы яшчэ да гэтага рыцарам і шляхцічам, валодаў вёскамі Вярцішаў(pl) і Быхаўка(pl), таксама ў Люблінскім ваяводзтве.
Яго сын Эдржэй (па-беларуску: Андрусь) мужна сябе праявіў ў розных кампаніях каралёў Зыгмунта і Стэфана. З васьмі сыноў унука Мацея, Пятра, шэсьць палеглі ў розных ваенных кампаніях. Праўнук яго, Браніслаў Самуэль Шуміліст названы, войскім і лоўчым Чарнігаўскім. На Падольлі, у Галасковічах, выбудаваў замак. Другі праўнук, Станіслаў Ян, быў судзьдзя земскі Падольскі, стольнік Лецічэўскі, дэпутат на Каронны Трыбунал 1694 г.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.