Маскоўская біржа
фондавая біржа Расеі, заснаваная ў студзені 1992 году ў якасьці «Маскоўскай міжбанкаўскай валютнай біржы» / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Маско́ўская бі́ржа» — фондавая біржа Расеі, заснаваная ў студзені 1992 году ў якасьці «Маскоўскай міжбанкаўскай валютнай біржы».
«Маскоўская біржа» | |
рас. Московская биржа | |
Тып | фондавая |
---|---|
Разьмяшчэньне | Масква, Расея |
Заснаваная | Студзень 1992 |
Уладар | Банк Расеі |
Ключавыя асобы | Юры Дзянісаў[1], Алег Уюгін[2] |
Валюта | расейскі рубель |
Тавары | золата, срэбра |
Колькасьць лістынгаў | 212 (1 красавіка 2020 г.)[3] |
РынКап |
48,639 трлн рас.руб[4] ($752,72 млрд; 30 сьнежня 2019 г.) |
Аб'ём |
12,443 трлн рас.рублёў[5] ($192,561 млрд[6]; 2019 год) |
Індэксы | Масбіржы, РГС[7] |
Сайт | moex.com |
На 2020 год месьцілася ў Цэнтральнай адміністрацыйнай акрузе Масквы ў межах Прэсьненскага раёну на Вялікім Кіслаўскім завулку, д. 13[8]. Праводзіць гандаль паямі, аблігацыямі, вытворнымі інструмэнтамі, валютай, грашовымі інструмэнтамі і таварамі. Улучае АТ «Нацыянальны разьліковы дэпазытарый» і АТ «Нацыянальны клірынгавы цэнтар» («НКЦ»). Сучасную назву носіць са сьнежня 2011 году, калі «Маскоўская міжбанкаўская валютная біржа» паглынула «Расейскую гандлёвую сыстэму». 15 лютага 2013 году разьмясьціла ўласныя паі вартасьцю 15 млрд расейскіх рублёў ($470 млн) на сваёй гандлёвай пляцоўцы. Біржавы гандаль ахоплівае 5 рынкаў:
- фондавы — паямі, аблігацыямі ў расейскіх рублях і эўра ад ураду Расеі, рэгіёнаў і прадпрыемстваў, дэпазытарнымі расьпіскамі, укладальнымі паямі, іпатэчнымі пасьведчаньнямі ўдзелу і біржавымі фондамі, разьлік па якіх адбываецца на 2-і дзень пасьля заключэньня дамовы;
- тэрміновы — апцыёнамі і ф'ючарсамі на індэксы, паі, аблігацыі, валютныя пары, адсоткавыя стаўкі, нафту і цукар, а таксама дамовы на каштоўныя мэталы (золата, медзь, паляд, плятына і срэбра);
- валютны — беларускім рублём, грыўнай, амэрыканскім і ганконскім далярамі, казаскім тэнгэ, кітайскім юанем, фунтам стэрлінгаў і эўра, сярод якіх Банк Расеі выкарыстоўвае значэньне валютнай пары з далярам ЗША на 11:30 для вызначэньня яго курсу на наступны дзень;
- грашовы — перакупаў між дылерамі, з Банкам Расеі, галоўным контарагентам («НКЦ») і сыстэмай кіраваньня забесьпячэньнем, дэпазытарна-крэдытных апэрацыяў з Банкам Расеі, Пэнсійным фондам Расеі, Фэдэральным скарбам Расеі і Зьнешэканомбанкам;
- каштоўных мэталаў — золатам і срэбрам[9].