Марыюпаль
места ў Данецкай вобласьці Ўкраіны / From Wikipedia, the free encyclopedia
Марыю́паль (па-ўкраінску: Маріуполь (зьвесткі), Маріюпіль) — горад у Данецкай вобласьці Ўкраіны. Знаходзіцца на паўднёвым усходзе Ўкраіны, на беразе Азоўскага мора ў вусьці рэк Кальміўс і Кальчык. Насельніцтва (з улікам селішчаў, што ўваходзяць да складу гораду) — 444 493 чалавекі (1 красавіка 2018 году). Адзін з буйнейшых цэнтраў мэталюргіі і машынабудаваньня, буйны марскі порт. Кліматычны і гразевы курорт. Марыюпаль уваходзіць у дзясятку найбуйнейшых гарадоў Украіны, горад зьяўляецца важнейшым прамысловым ды эканамічным цэнтрам краіны.
Гэты артыкул зьвязаны з гэткімі актуальнымі падзеямі: Расейскае ўварваньне ва Ўкраіну (2022). Інфармацыя можа хутка зьмяняцца ў залежнасьці ад іхняга далейшага разьвіцьця. Некаторыя навіны пазьней могуць стаць непацьверджанымі. Апошнія зьмены ў гэтым артыкуле могуць не адлюстроўваць актуальную інфармацыю. |
Марыюпаль лац. Maryjupaĺ | |||||
укр. Маріуполь | |||||
Тэатар да зьнішчаньня расейскімі тэрарыстамі | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1778 | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Мэр: | Вадзім Бойчанка[d] | ||||
Плошча: | 166 км² | ||||
Вышыня: | 22 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 431 859 чал. (2021) | ||||
шчыльнасьць: | 2601,56 чал./км² (2021) | ||||
нацыянальны склад: | украінцы — 48,7%, расейцы — 44,4%, грэкі — 4,3%, беларусы — 0,8% (2001) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +380 629 | ||||
Паштовыя індэксы: | 87500 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 47°7′50″ пн. ш. 37°33′50″ у. д. | ||||
Марыюпаль | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.mariupol.com.ua |
Заснаваны на месцы колішняга казацкага стану Кальміюсу. Раён кампактнага пражываньня грэкаў.
Горад-герой Украіны (2022)[1].