гішпанскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Мануэль Альмунія Рывэра (па-гішпанску: Manuel Almunia Rivero; нарадзіўся 19 траўня 1977 году, Памплёна, Гішпанія) — былы гішпанскі футбаліст, брамнік. Вядомы дзякуючы выступам за ангельскі клюб «Арсэнал».
Мануэль Альмунія | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 19 траўня 1977 (47 гадоў) Памплёна, Гішпанія | |
Рост | 193 см | |
Вага | 86 кг | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1997—1999 1999—2000 1999—2000 2000—2001 2001—2004 2001—2002 2002—2003 2003—2004 2004— 2011 2012—2014 |
Асасуна Б Асасуна Памплёна → Картахэна Сабадэль Сэльта → Эйбар → Рэкрэатыва → Альбасэтэ Арсэнал → Ўэст Гэм Юнайтэд Ўотфард |
44 (1) 0 (0) 3 (0) 25 (0) 0 (0) 35 (0) 2 (0) 24 (0) 109 (0) 4 (0) 76 (0) |
Мануэль распачаў сваю кар’еру ў родным горадзе Памплёна, выступаючы за фарм-клюб каманды «Асасуна», але за асноўную каманды не гуляў. Затым адзін сэзон Мануэль правёў на правах арэнды ў клюбе трэцяга дывізіёну «Картахэна», а ўлетку 2000 году падпісаў кантракт з клюбам «Сабадэль», з таго ж трэцяга дывізіёну. Улетку 2001 году перайшоў у «Сэльту», якая на той момант была адной зь вядучых камандаў Прымэры, але так і не згуляў там ніводнай гульні: усе тры сэзоны Мануэль правёў у арэндзе ў клюбах, як то «Эйбар», «Рэкрэатыва» й «Альбасэтэ».
14 ліпеня 2004 году падпісаў кантракт з «Арсэналам». Дэбютаваў за клюб 27 кастрычніка таго ж году ў гульні Кубка лігі супраць «Манчэстэр Сіці», у той сэзон правёў усе гульні за «Арсэнал» у Кубку лігі. Напачатку сэзону 2007—2008 стаў першым брамнікам каманды, адстаяўшы канкурэнцыю з боку Енса Лемана.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.