![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/14/Makemake_with_moon.png/640px-Makemake_with_moon.png&w=640&q=50)
Макемаке (карлікавая плянэта)
карлікавая плянэта / From Wikipedia, the free encyclopedia
Макемаке (136472 Makemake паводле каталогу ЦМП; сымбаль: )[2] — найбуйнейшы зь вядомых аб’ектаў пояса Койпэра сярод К’юбівана і трэцяя па велічыні зь вядомых карлікавых плянэт у Сонечнай сыстэме. Сваё незвычайнае імя атрымаў у гонар рапануйскага бога багацьця Маке-Маке. Дыямэтар Макемаке — тры чвэрці ад дыямэтру Плютона. У Макемаке ня выяўлена спадарожнікаў, што робіць яго ўнікальным сярод найбуйнейшых аб’ектаў пояса Койпэра. Тэмпэратура на паверхні Макемаке экстрэмальна нізкая, прыкладна 30 К (-243 ° C); гэта можа азначаць, што яго паверхня пакрыта мэтановым, этановым і, магчыма, азотным лёдам.
|
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/12/Makemake_hubble.png/320px-Makemake_hubble.png)
Аб’ект быў адкрыты 31 сакавіка 2005 году групай астраномаў на чале з Майклам Браўнам, аб яго адкрыцьці было афіцыйна заяўлена 29 ліпеня 2005 году. Першапачаткова быў вядомы як 2005 FY9, затым — як малая плянэта нумар 136472. 11 чэрвеня 2008 году Міжнародны астранамічны зьвяз (МАЗ) уключыў Макемаке ў сьпіс кандыдатаў на прысваеньне статусу «плютоіда» (так называюць карлікавыя плянэты за арбітай Нэптуна). Зь ліпеня 2008 году Макемаке афіцыйна лічыцца плютоідам, нароўні з Плютонам, Хаўмэяй і аб’ектам Эрыс.