Майстар і Маргарыта
раман Міхаіла Булгакава / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Майстар і Маргарыта» — раман Міхаіла Булгакава. Від раману цяжка адназначна вызначыць, бо твор шматслойны і ўтрымоўвае ў сабе мноства элемэнтаў такіх жанраў, як сатыра, фарс, фантастыка, містыка, мэлядрама, раман-міт. На яго сюжэт зроблена мноства тэатральных пастановак і некалькі фільмаў. На беларускую мову пераклаў Алесь Жук.
Майстар і Маргарыта | |
Мастер и Маргарита | |
Жанр: | раман і магічны рэалізм |
---|---|
Аўтар: | Міхаіл Булгакаў |
Мова арыгіналу: | расейская |
Год напісаньня: | 1928—1940 |
Публікацыя: | 1966—1967 |
Раман «Майстар і Маргарыта» пры жыцьці аўтара не друкаваўся. Упершыню ён выйшаў у сьвет толькі ў 1966 годзе, праз 26 гадоў пасьля сьмерці Булгакава, з купюрамі, у скарочаным часопісным варыянце. Раман набыў заўважную папулярнасьць сярод савецкай інтэлігенцыі і да афіцыйнай публікацыі распаўсюджваўся ў перадрукаваных уручную копіях. У СССР кніжны варыянт без купюраў пабачыў сьвет у 1973 годзе ў маскоўскім выдавецтве «Художественная литература» (па-беларуску: мастацкая літаратура), але толькі абмежаваным накладам (30 000 асобнікаў). Жонка пісьменьніка Алена Сяргееўна Булгакава на працягу ўсіх гэтых гадоў здолела захаваць рукапіс раману.