![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c7/Michael_Smith_cropped.jpg/640px-Michael_Smith_cropped.jpg&w=640&q=50)
Майкл Сьміт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Майкл Сьміт (па-ангельску: Michael Smith; 26 красавіка 1932, Блэкпул, Вялікабрытанія — 4 кастрычніка 2000, Ванкувэр, Канада) — канадзкі біяхімік ангельскага паходжаньня, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па хіміі (1993), якую ён падзяліў з Кэры Малісам. Нарадзіўся ў беднай сям'і садоўніка Роўланда Сьміта (анг. Rowland Smith). Наведваў прыватную школу Арнольд (анг. Arnold School). У юнацтве быў бойскаўтам. З-за свайго кепскага веданьня лацінскай не здолеў паступіць ні ў Оксфард, ні ў Кэмбрыдж. Але ў 1950 годзе паступіў ва ўнівэрсытэт Манчэстэра, дзе вывучаў хімію. У 1953 годзе атрымаў стыпэндыю, якая дазволіла абараніць дысэртацыю. Улетку 1956 году даведаўся пра магчымасьць працы ў Ванкувэры ў маладога тады хіміка Гара Гобінда Хараны. У верасьні прыехаў у Канаду, дзе заняўся сынтэзам біялягічна важных арганафасфатаў. У 1960 уся група пераехала працаваць ва Ўнівэрсытэт штату Вісконсін[5]. Але напачатку 1961 году прыняў рашэньне вярнуцца ў Канаду. Працаваў ва Ўнівэрсытэце Брытанскай Калюмбіі ў Ванкувэры, Канада. Атрымаў Нобэлеўскую прэмію ў галіне хіміі за ягоны фундамэнтальны ўнёсак у вывучэньне аднабаковага мутагенэзу, заснаванага на алігануклеатыдах і вывучэньне пратэінаў[6].
Майкл Сьміт | |
па-ангельску: Michael Smith | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 26 красавіка 1932(1932-04-26)[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | Блэкпул, Вялікабрытанія |
Дата сьмерці | 4 кастрычніка 2000(2000-10-04)[1][3][4][…] (68 гадоў) |
Месца сьмерці | Ванкувэр, Канада |
Месца вучобы | |
Занятак | хімік, біяхімік, прафэсар унівэрсытэту, генэтык |
Навуковая сфэра | біяхімія |
Месца працы | |
Узнагароды | Нобэлеўская прэмія ў галіне хіміі (1993) |