From Wikipedia, the free encyclopedia
«Лі́рнік вясковы» (па-польску: Lirnik wioskowy) — праграмны верш Уладзіслава Сыракомлі. Ад гэтага твора паэт атрымаў таксама літаратурны тытул «вясковы лірнік»[1].
Лірнік вясковы | |
па-польску: Lirnik wioskowy | |
Ілюстрацыя Міхала Эльвіры Андрыёлі | |
Жанр: | Верш |
---|---|
Аўтар: | Уладзіслаў Сыракомля |
Мова арыгіналу: | польская |
Год напісаньня: | 18 студзеня 1852 |
Перакладчык: | Гальяш Леўчык, Кастусь Цьвірка |
Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору |
Твор быў напісаны 18 студзеня 1852 г. У ім аўтар раскрыў сваё разуменьне дачыненьняў паэта, паэзіі і сьвету. Ва ўсіх чатырох частках верша праводзіцца думка, што песьня і ліра — шчасьце і любоў паэта-лірніка, яго боль і пакуты, жыцьцёвы сэнс і пасьмяротная слава. Аўтар атаясамляе сябе з рамантычным вандроўным лірнікам, які натхнёна служыць роднай старонцы і добрым людзям[2].
На думку Ўладзімера Мархеля, вершам «Лірнік вясковы» Сыракомля «канчаткова сьцьвердзіў сябе ў польскай літаратуры як пясьняр беларускае вёскі»[2].
Захаваўся таксама рукапіс 1858 году невядомага аўтарства[3].
У 1879 годзе ў Маскве выйшаў зборнік выбраных твораў Сыракомлі ў перакладзе на расейскую мову, дзе быў зьмешчаны і «Лірнік вясковы» («Деревенскій гусляръ») у перакладзе Дзьмітрыя Мінаева[4]. Іншы расейскі пераклад («Сельский лирник») зрабіла Муза Паўлава[5].
На беларускую мову ўпершыню верш пераклаў Гальяш Леўчык, аднак не апублікаваў (упершыню «Доля і хлеб», 1980). Таксама яго пераклаў Кастусь Цьвірка[6].
У 1857 годзе Станіслаў Манюшка паклаў верш на музыку[7]. У гонар двухсотгодзьдзя з дня нараджэньня Манюшкі песьню выконвалі Марыюш Гадлеўскі[8][9] і Кася Мось (разам з аркестрам «AUKSO»)[10].
На 50-ю гадавіну сьмерці Сыракомлі Янка Купала напісаў аднайменны верш, прысьвечаны песьняру.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.