Лос-Анджэлес
From Wikipedia, the free encyclopedia
Лос-Анджэлес (па-ангельску: Los Angeles) — горад у ЗША, на поўдні штату Каліфорнія, на беразе Ціхага акіяна. Насельніцтва 3929 тыс. чал. (сам горад, 2014 год), 12 875 тыс. чал. (уключаючы прыгарады) (2006). Лос-Анджэлес быў заснаваны ў 1781 годзе гішпанскімі асаднікамі. Пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Мэксыкі ўваходзіў у ейны склад. У 1847 годзе падчас амэрыкана-мэксыканскай вайны горад перайшоў да ЗША. Горад мае мянушкі: Л. А. (L.A.), Горад анёлаў (The City of Angels), Вялікі апэльсін (The Big Orange) ды іншыя. Жыхароў Лос-Анджэлесу называць «Angelenos». Першым эўрапейцам, які ступіў на бераг паблізу Лос-Анджэлесу ў 1542 годзе быў Хуан Радрыгес Кабрыльлё.
Лос-Анджэлес | |||||
анг. Los Angeles | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 4 верасьня 1781 | ||||
Горад з: | 4 красавіка 1850 | ||||
Краіна: | ЗША | ||||
Штат: | Каліфорнія | ||||
Мэр: | Карэн Бас[d][1] | ||||
Плошча: | |||||
Вышыня: | 93 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 3 928 864 чал. (2014) | ||||
Часавы пас: | UTC-8 | ||||
летні час: | UTC-7 | ||||
Тэлефонны код: | 213, 310, 323, 424, 661, 818 | ||||
Паштовыя індэксы: | 90001-90068, 90070-90084, 90086-90089, 90091, 90093-90097, 90099, 90101-90103, 90174, 90185, 90189, 90291-90293, 91040-91043, 91303-91308, 91342-91349, 91352-91353, 91356-91357, 91364-91367, 91401-91499, 91601-91609 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 34°3′0″ пн. ш. 118°17′0″ з. д. | ||||
± Лос-Анджэлес Лос-Анджэлес | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://lacity.gov |
Лос-Анджэлес ёсьць адным з найбуйнейшых сусьветных культурных, навуковых, эканамічных, адукацыйных цэнтраў[3], а таксама займае важнае месца на рынку забаваў, як то вытворчасьць кіно, музыкі, тэлебачаньня, кампутарных гульняў.