![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8f/EJ575-007%252C_%25D0%259B%25D0%25B8%25D1%2582%25D0%25B2%25D0%25B0%252C_%25D0%2592%25D0%25B8%25D0%25BB%25D1%258C%25D0%25BD%25D1%258E%25D1%2581%25D1%2581%25D0%25BA%25D0%25B8%25D0%25B9_%25D1%2583%25D0%25B5%25D0%25B7%25D0%25B4%252C_%25D1%2581%25D1%2582%25D0%25B0%25D0%25BD%25D1%2586%25D0%25B8%25D1%258F_%25D0%259B%25D1%258F%25D0%25BD%25D1%2582%25D0%25B2%25D0%25B0%25D1%2580%25D0%25B8%25D1%2581_%2528Trainpix_113966%2529_%2528cropped%2529.jpg/640px-EJ575-007%252C_%25D0%259B%25D0%25B8%25D1%2582%25D0%25B2%25D0%25B0%252C_%25D0%2592%25D0%25B8%25D0%25BB%25D1%258C%25D0%25BD%25D1%258E%25D1%2581%25D1%2581%25D0%25BA%25D0%25B8%25D0%25B9_%25D1%2583%25D0%25B5%25D0%25B7%25D0%25B4%252C_%25D1%2581%25D1%2582%25D0%25B0%25D0%25BD%25D1%2586%25D0%25B8%25D1%258F_%25D0%259B%25D1%258F%25D0%25BD%25D1%2582%25D0%25B2%25D0%25B0%25D1%2580%25D0%25B8%25D1%2581_%2528Trainpix_113966%2529_%2528cropped%2529.jpg&w=640&q=50)
Летувіская чыгунка
дзяржаўнае чыгуначнае прадпрыемства Летувы, заснаванае ў ліпені 1919 году / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Летуві́ская чыгу́нка» — дзяржаўнае чыгуначнае прадпрыемства Летувы, заснаванае ў ліпені 1919 году.
лет. Lietuvos geležinkeliai | |
![]() | |
![]() | |
Тып | акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Заснаваная | 4 ліпеня 1919 (105 гадоў таму) |
Уласьнікі | Летува |
Краіна | Летува |
Разьмяшчэньне | Вільня |
Адрас | вул. Міндоўга, д. 12 |
Ключавыя фігуры | Мантас Бартушка[1], Караль Санькоўскі[2] |
Галіна | сфэра паслугаў |
Прадукцыя | чыгуначны транспарт[d] |
Паслугі | чыгуначныя перавозкі |
Абарачэньне | ![]() |
Апэрацыйны прыбытак | ![]() |
Чысты прыбытак | ![]() |
Лік супрацоўнікаў | 8804 (2018 г.) |
Матчына кампанія | Міністэрства шляхоў зносін Летувы(lt)[4] |
Даччыныя кампаніі | ЗАТ «Віленскае дэпо рамонту лякаматываў» |
Аўдытар | «КПМГ Балтыі» |
На 2019 год «Летувіская чыгунка» валодала чыгункамі шырынёй каляіны 1435 мм і 1520 мм, 68 чыгуначнымі станцыямі. Чыгунка абслугоўвала цягнікі з саставамі даўжынёй да 1500 мэтраў і вагой да 6000 тонаў. У 2018 годзе на аднаго работніка «Летувіскай чыгункі» прыпала 46,58 тоны грузаў (каля аднаго вагона), што было 3-м паказьнікам у сьвеце. Каля паловы грузаў у Летуве перавезьлі чыгункай, бо пры чыгуначнай перавозцы на 100 км выкарыстоўвалася ў сярэднім 10-кратна менш паліва параўнальна з аўтамабільнай перавозкай. «Летувіская чыгунка» злучалася з Клайпедзкім портам, які быў незамярзальным і меў 12 марскіх тэрміналаў[5]. Замежныя прадстаўніцтвы «Летувіскай чыгункі» працавалі ў 2 краінах Азіі — Казахстане (Астана) і Кітаі (Пэкін) — і 3 краінах Эўропы — Беларусі (Менск, вул. Інтэрнацыянальная, д. 36/1), Польшчы (Варшава) і Расеі (Масква). Яшчэ адно прадстаўніцтва ў Варшаве дзейнічала пры Арганізацыі супрацы чыгунак(ru)[6]. На 2019 год «Летувіская чыгунка» выкарыстоўвала 1767 км чыгуначных шляхоў[7].